top.mail.ru

СОЛНЦЕ СВЕТИТ ДЛЯ ВСЕХ

                                    Древняя мудрость


Брест: расписание движения транспорта Афиша ДК профсоюзов в Бресте Афиша Бреста на TOMIN.BY

  

TOMIN.BY

Пісьменнік Кірыл Стаселька зрабіў унікальную прапанову чытачам у межах інфармацыйнай кампаніі свайго рамана «Marginalis». Аўтар паабяцаў, што аднаго з персанажаў сваёй наступнай кнігі назаве імем аднаго са сваіх чытачоў, але для гэтага прапануе прайсці займальны літаратурны квэст.

Як сцвярджае аўтар, у раман мае некласічную структуру, у ім адсутнічаюць галоўны герой, галоўнае час і месца дзеяння, ва ўсякім разе, відавочным чынам. Пісьменнік прапануе адшукаць у рамане персанажа, які з'яўляецца ці, прынамсі, можа прэтэндаваць на ролю галоўнага героя. Але гэта не такая простая задача, як здаецца, бо ў рамане каля 140 персанажаў.

“Адзін з персанажаў маёй наступная кнігі будзе насіць імя чытача, які першым здолее назваць мне галоўнага героя рамана «Marginalis»”, ‒ кажа Кірыл Стаселька.

Адпаведна, чытачы маюць магчымасцяў прайсці гэты літаратурны квэст, пакуль пісьменнік не напіша сваю новую кнігу ці, прынамсі, не аддасць яе ў выдавецтва.

Адказы можна адпраўляць аўтару ў сацыяльных сетках або на мэйл: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Marginalis – насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянні якога ахопліваюць больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясятка краінаў, пазл з мноства сюжэтных ліній і філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае.

Дзеянні рамана разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго “я” героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі. 

Раман “Marginalis” быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса – праектам “Рэкорды Куфара”.

Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. Cкончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці “Сацыялогія”, магiстратуру і аспірантуру Акадэміі навук. З'яўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускiх пiсьменнiкаў” і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя). На дадзены момант з'яўляецца навуковым супрацоўнікам Акадэміі навук, дырэктарам “Агенцтва інфармацыйных тэхналогій”, кіраўніком праекта Infographer.

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить