СОЛНЦЕ СВЕТИТ ДЛЯ ВСЕХ

                                    Древняя мудрость


Новый год и Рождество в Минске: полная программа мероприятий Брест: расписание движения транспорта Афиша ДК профсоюзов в Бресте Афиша Бреста на TOMIN.BY

TOMIN.BY

Беларускі пісьменнік Кірыл Стаселька распачаў краўдфандынгавую кампанію з нагоды выхаду новай кнігі. Кожны аматар літаратуры можа не толькі падтрымаць кнігу і зрабіць на яе перадзамову, але і атрымаць ад аўтара нечаканыя падарункі.

Выдавецтва Галіяфы пачало падрыхтоўку выдання новага рамана Стаселька Кірыла “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. Сродкі на выданне кнігі збіраюцца праз Талаку ‒ платформу, якая дазваляе выдавецтву сфарміраваць папярэдні спіс замоваў, а чытачам атрымаць кнігу наўпрост ад выдавецтва па значна меншым кошце, чым у кнігарнях.

 

 

На платформе Талака кожны можа падтрымаць праект ды атрымаць акрамя кнігі прыемныя бонусы, сярод якіх: падзяка ў кнізе, нататнікі, папярэднія кнігі аўтара і іншае. Але найбольш цікава выглядае магчымасць “набыць” літаратурнага персанажа ‒ чытач, які падтрымае гэты лот, атрымае права выбраць імя аднаго з персанажаў рамана, даць сваё ўласнае імя ці імя свайго сваяка або сябра. У тым ліку, любы жадаючы, хто падтрымае праект на $50 тыс., можа даць сваё імя галоўнаму герою рамана.

 

 

“Дзевяць жыццяў Віта Морэ” ‒ Захапляльны, непрадказальны, эксперыментальны твор, які гарманічна сумяшчае розныя літаратурныя жанры і філасофскія канцэпцыі ў адно цэлае. Чытач акунецца ў шэраг гістарычных перыядаў і падзей, кантынентаў і краін ад Беларусі да Егіпта, вялікіх твораў ад Дантэ да Кафкі, ідэй і канцэпцый ад ніцшэанства да прагматызму.

Дзевяць жыццяў Віта Морэ ‒ не столькі літаратурны тэкст, размова аўтара з чытачом, колькі дыялог чытача з самім сабой і ўласным унутраным светам. Віта Морэ ‒ не проста галоўны герой, канкрэтная асоба, але вобраз, прататып, які, з аднаго боку, яднае нас, а з іншага ‒ выяўляе нашу рознасць і ўнікальнасць, выяўляе нашы памкненні, страхі, чаканні і матывы.

Папярэднія кнігі аўтара ‒ “Дзіцячы маніфест” і “Marginalis” ‒ уваходзілі ў спісы шэрагу літаратурных прэмій. У прыватнасці, “Дзіцячы маніфест” увайшоў у шорт-ліст Прэміі імя М. Багдановіча і лонг-ліст Прэміі імя Е. Гедройца. Раман “Marginalis” некалькі гадоў уваходзіў у спісы бэстсэлераў, у тым ліку, крамы oz.by.

 

Больш падрабязна: https://www.talaka.org/projects/3039/fund