Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
27
апр 2013

У бабулі каля ўніверсама “БРЭСТ” паменшала кліентаў

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Адданую істотам прыроды пенсіянерку заўважылі  ўжо многія брэстаўчане. А вось кліенты, галубы – любяць у згодзе з сезонам. Але галоўнае, што ім жыць лягчэй.

 

У бабулі каля ўніверсама “БРЭСТ” паменшала кліентаў (фото)

 

Сёння налічыў з тры дзясяткі. Няйначай, разляцеліся па ваколіцах.

А вось строгая зіма дык грамадзіла галубоў каля мілажальнай бабці сотнямі. Аднойчы пасля Новага года назіраў іх вакол пенсіянеркі каля трохсот. Тры адносна невялікіх пакеты з хлебам і крупой разыйшліся ўмомант.

 

У бабулі каля ўніверсама “БРЭСТ” паменшала кліентаў (фото)