Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
08
мая 2013

У Брэсце сабралі мастацкую выставу анёлаў

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Да Пасхі выразаных з дрэва, выцятых з паперы ды зробленых іншымі тэхнікамі народных промыслаў боскіх летуноў выставілі ў зале Грамадскага культурнага цэнтра.

 

У Брэсце сабралі мастацкую выставу анёлаў (фото)

 

Выстава мае характэрную назву “АРТ-АНЁЛ” і чакана ўтрымлівае нестандартныя візіі.

 

У Брэсце сабралі мастацкую выставу анёлаў (фото)

 

Па-першае, многія выразна маюць выяву полу. Па-другое, анёлы берасьцейскіх разьбяроў не салодкія херувімчыкі, а зямныя такія стварэнні: серыя цурбалкаватых Уладзіміра Чыквіна (Кобрын), тры анёлы з пэўнай збанкаватасцю формаў ганчара  Васіля Логвіна (Брэст), да таго ж адзін  з іх дакладна кукурузны пачатак,  – нават “расце” наўскась, а другі з шасцю рукамі (“Чарнобыльскі?”), ваўняныя анёлы Наталлі Глявацкай (Брэст).

 

У Брэсце сабралі мастацкую выставу анёлаў (фото)

 

Многія працы, як вы ўжо запрыкмецілі, “стылізаваныя пад…” або цалкам знаходзяцца ў стылістыцы contemporaryart. Верагодна, гэтым і прадыктаваны назоў выставы.

 

У Брэсце сабралі мастацкую выставу анёлаў (фото)

 

Найбольш “контэмпорары” даўняя, па-мойму, праца Аляксандра Лазеркі з Вістычаў, якая паказвае анёла праз яго адсутнасць (!). Называецца “Ён яшчэ вернецца” і выяўляе вяшак з трыма цвікамі, на адным з якіх вісіць апранаха анёла. Маўляў, прыляціць яшчэ. Цудоўная знаходка.

 

У Брэсце сабралі мастацкую выставу анёлаў (фото)

 

Адзіная жанчына-разьбяр Ірына Кушнярук  (Камянецкі раён) прадставіла адну салідную працу. 

 

У Брэсце сабралі мастацкую выставу анёлаў (фото)

 

Анёл Аляксандра Туркова (Камянец) не па-пасхальнаму строгі. Напэўна, каб скампенсаваць недахоп радасці, аўтар дзеля выставы прырабіў яму пасхальнае яйка.  Надта вартая праца, хай сабе і без належнай радасці з нагоды ўваскрасення.

 

У Брэсце сабралі мастацкую выставу анёлаў (фото)

 

Ну, і пацярушана-накулямёчана вучнёўска-студэнцкіх прац. Або пераходных (трэба спадзявацца, наверх, а не адтуль) з элементамі гуллівасці і нават дэкадансу.

 

У Брэсце сабралі мастацкую выставу анёлаў (фото)

 

Магу і памыляцца. Але задавальненне ад прагляду – яно ёсць. Так што спяшайцеся, пакуль яшчэ ёсць каму выстаўляць нешта такое. 

 

У Брэсце сабралі мастацкую выставу анёлаў (фото)