Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
08
апр 2012

Пасхальная вігілія ў мінскай архікатэдры

 

 

TOMIN.BY  

Увечары Вялікай суботы ва ўсіх каталіцкіх святынях свету цэлебруецца Пасхальная вігілія — цэнтр Святога Пасхальнага Трыдуума. У Мінскім архікатэдральным касцёле літургію ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, канцэлебраваў Апосталькі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і шматлікія святары.

Пасхальная вігілія з’яўляецца ўжо святкаваннем Вялікадня. Літургія гэтага вечара багатая і прыгожая: абрад святла, калі звонку святыні асвячаецца агонь і ад яго запальваецца пасхал; літургія Божага слова аб таямніцы ўваскрасення Пана і вялікіх падзеях гісторыі чалавецтва; літургія хросту, калі да супольнасці Касцёла далучаюцца новыя асобы; эўхарыстычная літургія — найважнейшая частка святой Імшы, калі Езус становіцца прысутным на алтары ў постацях хлеба і віна.

На заканчэнне літургіі Мітрапаліт павіншаваў прысутных, а таксама тэлегледачоў (вялася тэлетрансляцыя набажэнства) з Вялікаднем.

Святочнае прывітанне «Хрыстус уваскрос!» даслаў праз свайго прадстаўніка протаіерэя Аляксандра Шымбалёва і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Апостальскі нунцый звярнуўся да прысутных у касцёле і тэлегледачоў не толькі з віншаваннямі. Іерарх зачытаў таксама ліст ад Святога Айца Бэнэдыкта XVI, скіраваны да беларускай моладзі. У снежні 2011 года, у Адвэнце, моладзь адправіла Пантыфіку ліст з аплаткай. Адказ на яго прыйшоў акурат напярэдадні велікодных святаў. Святы Айцец у лісце дзякуе моладзі з Беларусі за сведчанне веры, за малітоўную памяць і шчырыя словы.

 

Catholic.by