Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
24
авг 2013

Міністэрства аховы здароўя Беларусi распрацавала “карупцыйны” фармуляр

Міністэрства аховы здароўя Беларусi распрацавала “карупцыйны” фармуляр

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Асноўны дыягназ у "Медыцынскай карце стацыянарнага пацыента": "проставляется после выписки".

Так двухсэнсоўна сфармуляваная графа "дыягназ захворвання". На асацыятыўным узроўні паўстае разуменне, што хворы пасля выпіскі ставіць пляшку спіртнога за лячэнне, –  дзеяслоў "проставиться" мае слэнгавае значэнне  "пачаставаць спіртным".

 

Міністэрства аховы здароўя Беларусi распрацавала “карупцыйны” фармуляр

 

Акрамя чыста карупцыйнай складнай, можа дамыслівацца і іншая шкода,  – для здароўя, ад уздзеяння алкаголю. Акрамя таго, адмысловы ўказ забараняе ўжыванне алкаголю на працоўным месцы.

Невялікая рэдакцыя пры фармуляванні тэксту фармуляра, безумоўна, дапамагла б пазбегнуць недарэчных асацыяцый, сказалі на кафедры агульнага і рускага мовазнаўства Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя Пушкіна. У якасці аднаго з варыянтаў філолагі прапанавалі: "диагноз следует внести после выписки".