Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 

«Мяшкоў Брэст» і ратавальнікі Брэстчыны – за бяспеку разам!

 

 

Гандбол

 

 

«Мяшкоў Брэст» і ратавальнікі Брэстчыны – за бяспеку разам! Матч, які адбудзецца сёння, здзівіць не толькі запалам і яркімі эмоцыямі…

21 лютага, у Дзень роднай мовы, у Палацы спорту «Вікторыя» (вул. Ленінградская, 4) адбудзецца гандбольны матч БГК «Мяшкоў Брэст» – «СКА-Мінск».

Гарачая барацьба і запал чакаюць заўзятараў. І гэта яшчэ не ўсё. Матч пад лозунгам «За бяспеку разам!» – з «разынкай». Спытаеце: «Чым будуць здзіўляць і з кім жа гандбалісты «за бяспеку разам?». Адказ не прымусіць сябе чакаць – вядома ж, з ратавальнікамі Брэстчыны, якія не засталіся ў баку ад гэтага яркага спартыўнага мерапрыемства і падрыхтавалі для ўдзельнікаў і гасцей матчу ў рамках фінальнага этапу акцыі «Бяспека – у кожны дом!» нямала сюрпрызаў.

Пачатак матчу ў 18.30.

Выстава тэхнікі МНС і праца інтэрактыўных пляцовак з 17.30.

Прамы эфір на тэлеканале «Беларусь 5».

Будзе па-сапраўднаму горача!