СОЛНЦЕ СВЕТИТ ДЛЯ ВСЕХ

                                    Древняя мудрость


granica Брест: расписание движения транспорта Афиша ДК профсоюзов в Бресте Афиша Бреста на TOMIN.BY

 

 
 

 

 

21 лютага ў офісе АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46/1) пройдзе музычна-літаратурная замалёўка «Хутка вясна». Гасцямі сустрэчы стануць Наталля Харытанюк, Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна. 

Наталля Харытанюк – пісьменніца з Берасця, якая вельмі любіць кнігі, і якой бракуе менавіта беларускамоўных выданняў. Таму яна напісала, сабрала сродкі праз краўдфандзінг і выдала «Казкі старога Адамкова» – кнігу пра брата і сястру з аднаго з берасцейскіх мікрараёнаў: нехта ў ёй пазнае свой стары дворык ці сваю старую школу, а кагосьці кніга навучыць, чаму не варта доўга сядзець на адным месцы, надта гладка прычэсваць валасы ды есці невядомыя карэньчыкі з лядоўні.

Алесь Камоцкі – беларускі паэт, выканаўца ўласных песень і перакладаў папулярных песен савецкіх часоў на беларускую мову. На імпрэзу ў “Дзедзіч” ён прыедзе разам з Алесяй Сівохінай, выканаўцай песень на вершы Рыгора Барадуліна.

 

 

Пачатак у 18.00. Уваход вольны.