Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
23
нояб 2013

Брэсцкіх студэнтаў-журналістаў прывучаюць да альтэрнатыўных поглядаў

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Брэсцкіх студэнтаў-журналістаў прывучаюць да альтэрнатыўных поглядаў. Гэта бачна з іх газеты.

У апошнім нумары, які быў заўважаны ва ўніверсітэце імя Пушкіна, прадстаўленыя два погляды на армію, пазітыўны і негатыўны. Артыкул  з пазітывам называецца “Армия - школа мужества”, процілеглы па стаўленню мае назоў “Армия - школа асоциальности”.

 

 

Газета называецца  "Vita Nostra".  Гэта “Наша Жыццё”, у перакладзе з лаціны. Альтэрнатыўнасцю яна, калі быць дакладнаму,  не прасякнутая. Бадай што, толькі гэтая пара тэкстаў выразна процілеглыя па зместу і схіляюць да крытычнага мыслення, якое належыць да прафесіі журналіста па ўмаўчанні. Фармальна можна яшчэ назваць артыкул Дзмітрыя Шыферштэйна, які адзіны ва ўсёй газеце на беларускай мове.

Не сакрэт,  што выпускнікі ўніверсітэта паедуць па размеркаванні ў раённыя газеты, якія многія выходзяць на беларускай мове або друкуюць частку матэрыялаў па-беларуску.

Крыху  больш зразумелай становіцца сітуацыя, калі паглядзець сайт універсітэта. Ён  існуе ў 5 моўных версіях - нямецкай, англійскай, рускай, туркменскай, кітайскай. Акрамя беларускай.

Нагадаю, што рэктар, прафесар Мечыслаў Часноўскі, які вітае наведнікаў сайту і зычыць прыемнага прагляду, пры заступленнi на пасаду прылюдна ўсклаў на сябе абавязацельства “зрабіць універсітэт  еўрапейскім”.  А адным з прынцыпаў еўрапейскай сістэмы каштоўнасцяў з’яўляецца павага да розных народаў і моў. No comments.

Нагадаем, журналістаў пачалі рыхтаваць на філалагічным факультэце ўніверсітэта з ініцыятывы аблвыканкама тры гады назад.