Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
09
дек 2013

Брэстаўчаніну прыйшоў адказ з Міністэрства транспарту і камунікацый па глыбіні ямак на веладарожках (фота)

Вуліца Рабцава, Брэст - фота

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Брэстаўчаніну прыйшоў адказ з Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусi па глыбіні ямак на веладарожках. Ён расставіў  па сваіх месцах  ямкі на дарогах ды вуліцах і вышыню з’ездаў з веладарожак.

Яўген Бяласін, веласіпедыст  з вялікім стажам,  накіраваў запыт на прадмет таго, якая максімальная дапушчальная глыбіня  выбоін  у асфальце, і якая максімальная дапушчальная вышыня з’ездаў з веладарожак.

Першы зварот напачатку лета застаўся без адказу. З другой спробы, восеньскай ужо,  велааматар атрымаў адказ за подпісам намесніка міністра транспарту і камунікацый спадара Аўраменкі.

У адказе гаворыцца, што існуюць так званыя “крытычныя дэфекты” дарожнага палатна. Да іх належаць і выбоіны. Яны не могуць быць плошчай  больш за 9 см2 , а па вертыкалі не могуць заглыбляцца больш за 5 сантыметраў.

Пры ўсталяванні веладарожак, “паводле нормаў ТКП 45-3.03-227… , вышыня бартавых камянёў праезнай часткі павінна быць не больш 0, 025 – 0,04 м, пры гэтым звужэнне шырыні праезнай часткі не дапускаецца”.

“З гэтага вынікае,  што веласіпедысты могуць атрымаць з’езды нават з новых дарожак вышынёй амаль роўнай глыбіні “аварыйных” выбоін на штатнай асфальтавай дарозе, і дабівацца паляпшэння сітуацыі афіцыйным шляхам будзе бесперспектыўна” – каментуе аўтар запыту ў міністэрства.

“З аднаго боку, веласіпеднае кола вышэйшае за аўтамабільнае і лягчэй “пракатваецца” па дзірках у зямлі.  З другога боку, яно больш вузкае, трымаецца на спіцах і таму больш слабое” – кажа велааматар. –  “Асабіста я выпраўляю так званую “васьмёрку” ў коле некалькі разоў за сезон. А часам дык і вобад даводзіцца мяняць, бо ён ад стомленасці металу трэскаецца, і перастае быць эфектыўным тормаз.  А гэта 80 – 100 тысяч рублёў”.

 

 

Так што відавочна, што трэба дабівацца далейшага памяншэння максімальнай вышыні з’ездаў.

Недзе мы наблізіліся да іх тут у Брэсце адной асобна ўзятай вуліцай Рабцава,  якую пасля некалькігадовага рэмонту не прыняла дзяржаўтаінспекцыя, бо з’езды на новых веладарожках там дасягалі 10 сантыметраў.

 

Вуліца Рабцава мае даўжыню каля 4 кіламетраў і з’яўляецца адной з асноўных для выезду з горада на міжгароднія дарогі.
На вуліцы Рабцава ў Брэсце на зіму гледзячы зрабілі з’езды на веладарожках - фота

 

Да гэтай восені справу там паправілі – перапад веладарожкі і перасяканых вуліц стаў не большым за адзiн сантыметр. І з’езд па ўсёй шырыні веладарожкі. Акурат як указана ў міністэрскім адказе.

Думаеш толькі: а каб заніжаную вышыню з’ездаў на вуліцы Рабцава будаўнікам ды не ўмянілі ў віну фінансавыя кантралёры. Маглі б зэканоміць у год беражлівасці. Нарматывы дазвалялі…

 

Брэст: час на вела!!! - фота

 

 

На вуліцы Рабцава ў Брэсце на зіму гледзячы зрабілі з’езды на веладарожках (фота)

Кого больше в Брестской крепости: автолюбителей или велосипедистов? (фото, видео)

В Брестской крепости нельзя ездить на велосипедах, роликах, мотоциклах и скейтбордах. Почему?

В Брестской крепости будут маршруты для велосипедистов и велопарковки

Velocity: Брест начал «велореволюцию» (фото)

Брэст: час на вела!!! (фота)