Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
13
март 2014

У брэсцкай краме явачным парадкам замірылі Маскву і Кіеў

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

На вітрыне побач выклалі каўбасы “Крамлёўскую”, “Маскоўскую”  і  сервілат “Кіеўскі

Падборка  прадуктаў насамрэч выйшла выпадкова, патлумачыла прадавачка.

 

У брэсцкай краме явачным парадкам замірылі Маскву і Кіеў

 

Цікава, што ўсе мясныя вырабы мясцовай вытворчасці. Каўбасы з Бабруйскага мясакамбіната, сервілат выраблены на брэсцкім рэзідэнце Свабоднай эканамічнай зоны “Інкафуд”.

Дарэчы, да назоваў. На сведчанне  адміністрацыі крамы, Брэсцкі  мясакамбінат толькі нядаўна перапыніў пастаўку ў гэтую краму  сасісак  “Астанкінскія” (“Останкинские”). Нягледзячы на тое, што сасіскі былі  ў натуральнай абалонцы, яны не карысталіся попытам і ўцэньваліся.

У аддзеле маркетынгу палічылі, што вінаватым у гэтым можа быць няўдалы назоў, які выклікае непрыемныя асацыяцыі. Гэтую версію агучылі дырэктару мясакамбіната. У выніку сасіскі перасталі прапаноўваць. Верагодна, іх папросту перайменавалі, лічаць гандляры.

Усю праўду сказалі на Брэсцкім мясакамбінаце, у аддзеле маркетынгу. Сасіскі “Останкинские”, сапраўды, больш не выпускаюць.  Але захавалася ў асартыменце аднайменная каўбаса. Пацвердзім пачутае фатаграфіяй з фірменнай крамы пры мясакамбінаце.

 

У брэсцкай краме явачным парадкам замірылі Маскву і Кіеў