Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
04
апр 2014

У Брэсце на вуліцы Гогаля паставілі вусатага афіцыянта з бронзы. Рэпартаж з пошукам

 

Яўген Бяласiн для TOMIN.BY

У Брэсце на вуліцы Гогаля паставілі вусатага афіцыянта з бронзы. 

Афіцыянт падае не толькі чай, але і святло з настольнай лямпы і ліхтара. І падпісаны на таблічцы, якая нагадвае форму сімвала дзяржавы Ізраіль.

Афіцыянт хавае вусны ў вусы.

Аллея фонарей в Бресте - фото

Аллея фонарей в Бресте - фото

 

Афіцыянт-яўрэй (версія) ахоўвае  29-ы імянны ліхтар-скульптуру на вуліцы Гогаля.

Ён размясціўся ў некалькіх дзясятках метраў ад скрыжавання з бульварам Касманаўтаў, непадалёку ад мясакамбінатаўскай,  правафлангавай ліхтарні.

Мнение о фонарях на Гоголя в Бресте

 

Аллея фонарей в Бресте - фото

 

Што ж, варта канстатаваць: вуліца Гогаля за які год ператварылася ў нейкі стракаты збор даволі вычварных, зрэдку толькі дызайнерскіх формаў.

 

Аллея фонарей в Бресте - фото

Аллея фонарей в Бресте - фото

 

Рэшта, як мінімум, пужаюць бухматасцю,  наляпістасцю і агрэсіўнай ералашнасцю жалеза, аб якое не дай Бог зачапіцца едучы на веліку. Парвешся ўшчэнт.

Мне асабіста даспадобы  хіба ліхтар мабільнага аператара life (хоць сам аператар несімпатычны, бо ў офісе адмовіліся даць беларускі бланк на падключэнне).

 

Аллея фонарей в Бресте - фото

 

Новы ліхтар пастаўлены фірмай “Белстрой”. Назоў чытаем на штатнай гранітнай дошцы, выкананай чамусьці ў выглядзе ...зоркі Давіда! Праўда, нясмелай такой. Пяць рагоў штатныя гранітныя, а шосты, дастаўлены знізу, – з брукаванкі.

 

Барыс Мендзелевіч Брук, актывіст яўрэйскага таварыства “Бріск”.  Дзяржаўны сцяг Ізраіля. 

 

Асабліва рэзка быў бачны  шасціконцы сімвал няроднага краю зімой, калі выпаў снег.

 

Аллея фонарей в Бресте - фото

Аллея фонарей в Бресте - фото

Аллея фонарей в Бресте - фото

 

У чым праблема

Я не тое што катэгарычна супраць менавіта зоркі Давіда. Проста хочацца, каб было зразумела.

Вось стаіць з нядаўняга часу перад будынкам абласнога тэлебачання помнік Менахему Бегіну. Пляцык вакол яго выкананы акурат у форме шасціканцовіка. Якія могуць быць пытанні? Ніякіх.

 

У Брэсце адкрылі бюст Менахему Бегіну - фота

 

Вісіць на былой ешыве побач, дзе ён вучыўся, вянок з зоркай Давіда на ім – усё да месца.

А тут – неяк мне не верыцца, што УСЕ фірмы, якія паставілі ліхтары, маюць дачыненне да яўрэйства як з’явы або папросту належаць яўрэям-дзяржаўнікам.  

 

У Брэсце адкрылі бюст Менахему Бегіну 

 

Заўважу, што ёсць  адна рыса, якая схіляе да думкі, што ўсё ж усе ўладальнікі ліхтароў абазначылі  сваю  грамадскую прыналежнасць або прыхільнасць. Два ці тры ліхтары з 29-ці маюць таблічкі ў выглядзе ушчэрбнай зоркі Давіда (адсутны ніжні ражок).

Сярод  іх і надта складаны гарвыканкамаўскі ліхтар (гэта там, дзе Хама з “Вія” моліцца, укленчыўшы і нізка схілены, перад пюпітрам, а на ім трэбнік і свечка).

На таблічцы красуецца сімвал горада – напяты лук і страла. Згадзіцеся, каб сімвал горада дый быў выгравіраваны на дзяржаўным як-ніяк сімвале іншай краіны – гэта ўжо дакладная пліткава-мазаічная шызафрэнія была б.

 

Як можна разумець

 

А ці не тая самая тут сітуацыя, як з плотам? Напісана ххх, але ж ніхто не верыць... Адказ адзін: “Дык гэта ж плот!”

Падумаўшы, я вырашыў, што не тая самая. І выправіўся на пошукі аўтара, – каб ён раскрыў аўтарскую задуму.

 

Аўтара ў студыю!

Сустрэўся  мне на гэтым шляху, тут сама, на алейцы, паважаны мною Барыс Мендзелевіч Брук, актывіст яўрэйскага Таварыства “Бріск”.  “Ага”, – кажа, – “звярнуў увагу і я на гэтыя таблічкі. Набліжана да дзяржаўнага сімвалу. Але ад нас гэта не сыходзіла,  – дакладна”.

Пайшоў у гарвыканкам. Кіраўнік аддзелу горадабудаўніцтва і архітэктуры Алег Ляшук адразу адмежаваўся: “Не мы рабілі. Эскіз належыць “Горсвятлу”.

У “Горсвятле” галоўны інжынер Юрый Рыжанкоў прызнаў, што яго сябры-землякі з Расіі, калі прыязджалі гасцяваць, распазналі-такі таксама “нярускі” сымболь. “Да они назавтра уже и забыли. Погуляли, отдохнули, – остались очень довольны. Ну, получилось так. Из ста один заметит,  стоит ли заострять”, - кажа ён.

Мне падумалася, што рускія землякі галоўнага інжынера няйначай звярнулі ўвагу на сімвалізм гранітнай дошкі там, дзе з ліхтара на яе шалёна наязджае тройка коней, а над іх храпамі,  адно што без “пузыра   гаварэння”, выстрэльвае фраза: “КАКОЙ РУССКИЙ НЕ ЛЮБИТ БЫСТРОЙ ЕЗДЫ!”  

 

Аллея фонарей в Бресте - фото

 

Мяркую, што горад павінен мець свой нехаатычны, прадуманы выгляд, а для гэтага трэба, каб справу арганізацыі гарадскога асяроддзя вялі прафесіяналы.

Гаспадар кабінета адчувае гэта і здаецца: “Мы рабілі. Уладзімір Іванавіч Пархац. Спачатку хацелі прамакутныя таблічкі рабіць, а потым ... выйшлі гэтыя. Ліхтары, дошкі з надпісамі – гэта яго ідэя. Ён ёю гарэў проста. З ім можаце пагаварыць. Але ён чалавек ...своеасаблівы.”

 

А ў гэтым прасякаецца густ.

Аллея фонарей в Бресте - фото

 

Тут, як на дзіва, дзверы кабінета адчыняюцца, заходзяць двое, і апошні самавіты мужчына апынаецца... Уладзімірам Пархацам.

Даведаўшыся, што “опять про таблички”, Уладзімір Іванавіч нервова адпрэчваецца: –  “Гэта Вам да Ляшука”. Кажу, што толькі што адтуль, і паказалі на “Горсвятло”.

Чалавек адмаўляецца казаць больш хоць што, заварочваецца і сыходзіць.

А таблічкі застаюцца, і, як бачым, прырастаюць у колькасці. 

 

P.S. TOMIN.BY: па задумцы Брэсцкага гарвыканкама таблічка з надпiсам ciмвалiзуе ўваход у мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой”.