Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
17
апр 2014

Брэст: на Варшаўскай шашы паднялі білборд, аб які стукаліся галовамі прахожыя і раварысты

Брэст: на Варшаўскай шашы паднялі білборд, аб які стукаліся галовамі прахожыя і раварысты - фота

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

На Варшаўскай шашы  ў Брэсце паднялі білборд, аб які стукаліся галовамі прахожыя і раварысты. Цяпер аб білборд з рэкламай Белдзяржстраху стукнецца хіба супербаскетбаліст. Чырвоную стужку на ўсялякі выпадак пакінулі.

Білборд з рэкламай Белдзяржстраху знаходзіцца на перасячэнні Варшаўскай шашы і вуліцы Махновіча.

Білборд паставілі даўно, а новую вуліцу прабілі нядаўна. У выніку рэкламная спаруда апынулася над тратуарам, які падсыпалі, бо там раней было балота.

 

Так выглядаў білборд да рэканструкцыі.Брэст: на Варшаўскай шашы паднялі білборд, аб які стукаліся галовамі прахожыя і раварысты - фота

 

Стварылася была дзіўная сітуацыя, калі чалавек мог  застрахавацца ў Белдзяржстраху, траўміравацца аб білборд і атрымаць ад фірмы страхоўку, зусім у адпаведнасці са зіестам вывешанага на білбордзе рэкламнага палатна. Або атрымаць траўму, а страхоўку не атрымаць, калі не застрахаваны.

Карацей, нейкая доля страху тут была. Відаць, былі і страхавыя выпадкі, бо ніз канструкцыі там, дзе ён навісае над тратуарам, меў пару характэрных месцаў.

 

Пасля рэканструкцыі. Цяпер аб білборд з рэкламай Белдзяржстраху стукнецца хіба супербаскетбаліст.Брэст: на Варшаўскай шашы паднялі білборд, аб які стукаліся галовамі прахожыя і раварысты - фота

 

Сказаць праўду, дык нехта перажываў, каб стукнутых аб білборд не было: за ніжні яго край ён пачапіў чырвоную стужку.

 

Пасля рэканструкцыi.

Брэст: на Варшаўскай шашы паднялі білборд, аб які стукаліся галовамі прахожыя і раварысты - фота

 

Пасля сігналаў грамадзян білборд паднялі.