Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
22
апр 2014

Каля “Дываноў Брэста” помнік Леніну недафарбавалі

В Бресте недокрасили памятник Ленину даже в день его рождения - фото

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Каля “Дываноў Брэста” помнік Леніну недафарбавалі. На гэты факт не звярнулi ўвагу нават сёння, 22 красавіка – у дзень нараджэння кіраўніка Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі.

 

В Бресте недокрасили памятник Ленину даже в день его рождения - фото

 

Непадсвежаным застаўся верх галавы. Цяпер “ правадыр” быццам мае дзве лысіны: адна абазначаная бетонам, а другая фарбай.

Фарбавая лысіна мае выгляд танзуры. Гэта адмыслова выстрыжаная пляма круглай формы на макаўцы галавы, якая абазначае прыналежнасць да кліру. У праваслаўных яна называецца “гумянцо”. А ў каталікоў танзура адмененая папай Паўлам VІ у 1973 годзе.

 

В Бресте недокрасили памятник Ленину даже в день его рождения - фото

 

Бюст стаіць метраў за 200 ад галоўнага ўвахода на прадпрыемства. За спіной помніка даўно не рамантаваны корпус камбіната:  разбітыя шыбы і абдзёртыя панэлі. Так што існуе пэўная гармонія.

 

Брест.  Памятник Ленину на ул. Янки Купалы - фото

 

Адно што яе дастаткова цяжка заўважыць. Бетонны помнік у некалькі разоў перараслі дзве елкі. Каб адкрыць знак, дрэвам падрэзалі ніжнія галіны.  Дзякуючы елкам Ленін прыцярушаны ігліцай. 

Яшчэ дзве высокія елкі спераду закрываюць  помнік з боку вуліцы  Янкі Купалы і зацяняюць кветнік перад  помнікам. Так што расліннасць перад ім даволі прыгнечаная.  

 

Памятники Ленину на Брестчине: от великого до…

Памятник Ленину в Домачево привели в порядок ко Дню поселка? (эксклюзив)

Ленин и голуби. Запланированному возложению венков к памятнику вождю 22 апреля в Бресте помешали птицы

Коричневый Ленин указывает городчукам на главную дорогу