Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
06
мая 2014

Ці памыюць пляц Цэрэманіялаў Брэсцкай крэпасці хаця б да 9 мая?

На площади Церемониалов Брестской крепости разлилось масло - фото

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Ці памыюць пляц Цэрэманіялаў Брэсцкай крэпасці  хаця б да 9 мая?

Бо непамыты ён з зімы. У лютым тут разліўся механічны алей.

 

На площади Церемониалов Брестской крепости разлилось масло - фото

 

Выліўся ён з грузавіка, занятага на прыборцы снегу. Лопнуў шланг, і працякла гідрасістэма. У выніку на пачатку пляца Цэрэманіялаў накрэсліліся цёмныя пісягі агульнай даўжынёй каля 200 метраў.

 

На площади Церемониалов Брестской крепости разлилось масло - фото

 

Пра паходжанне агідных цёмных палос на фігурыстых элементах  забрукоўкі распавялі ў гаспадарчай частцы мемарыяла.

 

На площади Церемониалов Брестской крепости разлилось масло - фото

 

Думаецца вось пра што. Бельгія і Галандыя сувымерныя Беларусі. Там у гарадах, як вядома, жыхары мыюць вуліцы перад сваімі дамамі з мылам. А мы не можам, выходзіць, мабілізавацца нават,  каб памыць  да ўрачыстасцяў Пляц?

 

Брест, 9 мая 2014 года - программа Дня Победы

 

А можа, яшчэ і зробяць. Рабіце стаўкі, спадарства.