Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
31
мая 2014

Брэсцкая абласная бібліятэка аточаная туалетамі

Брестская областная библиотека - фото

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Брэсцкая абласная бібліятэка аточаная туалетамі. Пасля здачы “облікаўскага” дома-даўгабуда яшчэ адзін з’явіўся ўжо з боку параднага ўваходу.

 

Брестская областная библиотека - фото

 

Гэта пластыкавая роставая біяпрыбіральня – мадэрнізаваны аналог звычайнай вясковай “шпакоўні”. Дзве такія выграбныя, класічныя, асабліва смуродныя знаходзяцца з другога боку будынка.

 

Брестская областная библиотека - фото

 

Пра іх мы пісалі ўжо. Некалькі гадоў яны “ўпрыгожвалі” адзіны магчымы ўваход у бібліятэку пасля таго, як парадны быў зачынены з-за будаўніцтва эксклюзіўнага жылога дома па бульвару Касманаўтаў.

 

Брестская областная библиотека - фото

 

Немагчымасць прыбраць гэтую (анты)санітарную групу звыкла прагаварылася ў размове з дырэктаркай бібліятэкі Тамарай Данілюк... ”Бо жыхарам суседніх аднапавярховікаў хадзіць няма куды...” Потым павісла паўза, мы пераглянуліся і рассмяяліся.

Сапраўды, у цэнтры абласнога цэнтра – у двайным цэнтры, такім чынам, дый яшчэ пад бокам у галоўнай  бібліятэкі  вобласці –  і ніяк не могуць прыбраць  спарку вясковых “домікаў”... Дубальтоўку такую вонькую... Да таго ж, у вёсцы ў шпаковеньку хоць менш людзей ходзіць,  – з аднаго дома. А тут –  з вакон бібліятэкі бачна, і чым вышэй, тым лепш –  чародкі выстройваюцца нават, або, калі каму прыспічыла, і неўваходна – тут жа прытуляецца да агароджы “домікаў” і робіць сваю мокра-смярдзючую справу.

Але вернемся да пластыкавай  “шпаковенькі”, якая  аздабляе фасадны бок бібліятэкі. “Будаўнікам яна належыць, – тлумачыць Тамара Паўлаўна. – Засталіся ў доме яшчэ сякія-такія ўнутраныя работы, дык яны ходзяць. Раней, калі плот будоўлі знялі, і забралі ўсе іхнія прыбіральні, аздобнікі нас пачалі актыўна адведваць, але  мы такі напор паўстрымаць не ў стане, і я ім сказала, каб шукалі свае магчымасці прыбірацца”.

 

Брестская областная библиотека - фото

 

Так “горкаўка” апынулася ў гэтым несалодкім атачэнні.  Перафразуючы выраблены “Песнярамі”  з  фальклору зонг, “І туды прыбіральня, і сюды прыбіральня, а спаміж імі ўзыйшла –а-а  ...”  правільна, бібліятэка.

 

Фота 1 – 4. Суседзтва абласной бібліятэцы стварылі пара выграбных прыбіральняў з тылу і пластыкавы туалет-накапляльня  з фасаду.