Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 

Спектакли Брестского академического театра драмы. "Раскіданае гняздо"

 

 БРЕСТСКИЙ АКАДЕМИЧЕСКИЙ ТЕАТР ДРАМЫ 

 

"РАСКІДАНАЕ ГНЯЗДО". Янка Купала. Драма на дзве дзеі
 
Пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Сцэнаграфія і касцюмы: Віктар Цімафееў
У спектаклі гучыць старадаўняя беларуская музыка

 

У версіі Бресцкага тэатра хрэстаматыйны твор беларускага класіка Янкі Купалы набывае не толькі усебеларускае, нават глабальнае  гучанне. Трагедыя адной вясковай сям’і, якая не стала падпарадкоўвацца пану і ў рэшце страціла свае “гняздо”, узнята на такі узровень мастацкага абагульнення, калі ўжо нават прыкметы месца і часу не з’яўляюцца вызначальнымі. Галоўная думка спектакля выказана вельмі дакладна і прама, што толькі шляхам барацьбы і змагання можна адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту, здабыць волю, абараніць сваю Зямлю.

 

У спектаклі заняты: засл. арт. РэспублiкiБеларусь Тамара Ляўчук, засл. арт. РэспублiкiБеларусь  Міхаіл Мятліцкі, Мікалай Маршын, Анатоль Бараннік, Кацярына Яцкавец, Багдан Хомік, Аляксей Шчарбакоў, Сяргей Пяткевіч,  Ала Омесь, Вячаслаў Цыцкоўскі, Наталля Вараб'ёва,  а таксама  Ліза Шчарбакова і Жэня Багамолаў.
Працяг: 2 гадзіны (з антрактам), на беларускай мове.
Прэм'ера: верасень 2011

 

Репертуар Брестского академического театра драмы >>