top.mail.ru

Вход на сайт

СОЛНЦЕ СВЕТИТ ДЛЯ ВСЕХ

                                    Древняя мудрость


Брест: расписание движения транспорта Афиша новогодних и рождественских мероприятий в Бресте Афиша Бреста на TOMIN.BY
12
Апр 2017

 

TOMIN.BY

Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» у межах кампаніі «Наша мова» абвяшчае конкурс на лепшую паштоўку, прысвечаную 1000-годдзю Брэста. Пасля конкурсу лепшыя працы будуць надрукаваны і выстаўлены ў галерэі для ўсеагульнага любавання. Пра гэта TOMIN.BY паведамiлi арганiзатары.

Паштоўка можа быць намалявана ад рукі, зроблена на кампутары, гэта можа быць таксама калаж ці фатаграфія. Фармат як у класічнай паштоўкі 105 * 148 мм. Адваротны бок рабіць не трэба, ён будзе агульны для ўсіх. Па жаданню на паштоўцы можа быць размешчаны святочны тэкст на беларускай мове, прысвечаны 1000-годдзю Брэста: віншаванне, верш ці слоган. Колькасць прац не абмежавана.

Дасылаць працы можна да 8 мая 2017 года на адрас  Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.  з адзнакай “Конкурс” і пазначэннем імя, прозвiшча аўтара, телефона для сувязi. 

Конкурс адбудзецца на сайце dzedzich.org з 10.05.2017 па 24.05.2017 і будзе доўжыцца 2 тыдні, дзе кожны зможа аддаць свой голас за паштоўку якая спадабалася. Макет паштоўкі лідара галасавання будзе надрукаваны тыражом 200 экзэмпляраў і падораны наведвальнікам выставы.

Удзельнічаць у конкурсе можа любы жадаючы, незалежна ад горада, узросту і прафесіяналізму. 

Кантакты: +375 33 630 88 88

 


1 1 1 1 1 Rating 5.00 (1 Vote)

Добавить комментарий

Комментарии, содержащие оскорбления, угрозы и нецензурные выражения, удаляются без объяснения. Портал оставляет за собой право не публиковать комментарии, несущие вред его репутации.
Ответственность за содержание конкретного комментария несет написавший его пользователь (п.12 Указа Президента Республики Беларусь № 60 от 01.02.2010 г.).

Защитный код
Обновить