Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
17
фев 2018

"Мемуары мумітаты": доўгачаканы працяг мумітроляў па-беларуску ўжо ў кнігарнях

 

TOMIN.BY

"Мемуары мумітаты" сталі пятай з серыі кніг фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан пра мумітроляў. У гэтай кнізе ўжо вядомыя чытачу з мінулых кніг Сніф, Снусмумрык і Мумітроль самі робяцца чытачамі, а дакладней - слухачамі жыццяпісу Мумітаты. Знаёмыя з папярэдняй мумітрольскай кнігай "Капялюш Чарадзея" памятаюць, як рупліва Мумітата працаваў над сваімі мемуарамі.

 

 

Аповед яго атрымаўся поўны прыгодаў, узнёслых думак і нечаканых паваротаў, на якія была багатая маладосць муміаўтара. 

Што рухала яго жыццём? Якім ён быў у дзяцінстве і маладосці? Кім былі бацькі Сніфа і Снусмумрыка і як Мумітату звяло з імі жыццё? Як ён спазнаў сапраўднае сяброўства і сапраўднае каханне? 

Успаміны Мумітаны так паглынаюць, што разам з ім вы перажывяце выхаваўчыя гульні па-хемульску і ліпкае нашэсце на карабель, шалёнае свята з сюрпрызамі і жахлівыя візіты прывіда, дзівосныя палёты і падводныя вандроўкі, а таксама страшэнна шмат чаго яшчэ.

Кніга "Мемуары Мумітроля" выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа. А пераклала яе на беларускую мову Алеся Башарымава.

Кнігу можна набыць у кнігарнях сеткі “Белкніга” і ў “Акадэмкнізе” ў Мінску (пр. Незалежнасці, 72).

Напомним, Тувэ Янсан (1914-2001) - фінская шведскамоўная мастачка, ілюстратарка і пісьменніца, вядомая ў свеце найперш сваімі творамі пра мумітроляў (кнігамі і коміксамі).

Па-беларуску раней выходзілі мумікніжкі:  “Маленькія тролі і вялікая паводка” (пераклад Насты Лабады, 2010), "Камета над далінай Мумітроляў" (пераклад Насты Лабады і Алесі Башарымавай, 2011), "Капялюш Чарадзея" (пераклад Алесі Башарымавай, 2011) і "Небяспечнае лета" (пераклад Алесі Башарымавай, 2014).