Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
11
июнь 2013

XVІ Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” прайшоў у Полацку

 

XVІ  Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” прайшоў у Полацку (фота)

 

TOMIN.BY

Брэсцкую вобласць на фестывалі прадстаўляў народны ансамбль народнай музыкі настаўнікаў Ленінскай ДМШ  Брэсцкага раёна “Музычны вянок” пад кіраўніцтвам Марыны Пракошынай.

Калектыў годна прадставіў Брэсцкую вобласць у конкурснай праграме. Пра гэта TOMIN.BY паведамiла загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела ДзУК “Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр” Наталля Бернат.

 

XVІ  Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” прайшоў у Полацку (фота)

 

«Салісты ансамблю Наталля Дырман і Яўгенія Дарашкова выступілі ў намінацыі “Прыпеўкі”. Гэты нумар быў настолькі яскравым, арыгінальным і вяселым, что, ніводны глядач у зале не застаўся абыякавым. Іх выступ быў адзначаны Дыпломам “За захаванне народных традыцый” ІІ ступені», - сказала Наталля Бернат.

 

XVІ  Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” прайшоў у Полацку (фота)

 

Зазначым, што XVІ Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” адбыўся ў г. Паставы Віцебскай вобласці.

Гэта адзін з самых старэйшых фестываляў Беларусі, ён уваходзіць у тройку найбольш прафесійных і папулярных у краіне.

Сёлета святочны фэст сабраў у Паставах звыш 20 самабытных калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Славакіі, Польшчы, Латвіі і Венесуэлы. На працягу трох дзён яны далучалі гараджан і шматлікіх гасцей свята да традыцый народнай музыкі.

 

XVІ  Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” прайшоў у Полацку (фота)

 

Падчас урачыстага адкрыцця фестывалю, наведвальнікі свята пазнаёміліся з творчасцю народных музыкаў — як знакамітых, так і малавядомых.

Фестываль выйшаў за межы горада. Яго ўдзельнікі выступілі ў шматлікіх населенных пунктах раёна. А завяршылася свята ў гарадскім парку ўшаноўваннем пераможцаў і гала-канцэртам, якому папярэднічала тэатралізаванае шэсце па вуліцах горада.

 

XVІ  Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік” прайшоў у Полацку (фота)

 

«Арганізатарамі свята быў запланаваны шэраг разнастайных мерапрыемстваў на любы густ: канцэрты арганнай, класічнай і эстраднай музыкі, тэатралізаваныя прадстаўленні і агляды-конкурсы, выстаўкі-продажы і шмат чаго іншага, але, на жаль, сонечнае надвор’е запланаваць не атрымалася.

Летняя навальніца перыядычна перашкаджала атрымаць асалоду ад прагляду  таго ці іншага мерапрыемства, а адкрыцце і закрыцце фестывалю, наогул, з-за дажджу не атрымаліся», - падкрэслiла Наталля Бернат