Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
31
окт 2013

Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў пра важнасць малітвы за памерлых і Хэлоўін

 

Перад урачыстасцю Усіх Святых і ўспамінам усіх памерлых вернікаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў пра сутнасць гэтых дзён і пра важнасць малітвы за памерлых.

Мітрапаліт выказаў стаўленне Каталіцкага Касцёла да Хэлоўіну. 

«Практыка Хэлоўіну захоплівае ўсё больш і больш моладзі.

Некаторыя думаюць, што гэта проста нейкая забава. Аднак гэтая „забава“, у двукоссі, можа прывесці да цяжкіх наступстваў, — заўважае арцыпастыр. — Тут мы ўваходзім у сферу дзеяння духаў, а там злы дух, д’ябал, не спіць. І калі мы не молімся да Бога, мы молімся да д’ябла».

 

 

Кажучы пра ўрачыстасць Усіх Святых, Мітрапаліт адзначае:

«Касцёл верыць, што ёсць шмат такіх, якія афіцыйна не аб’яўлены святымі або не беатыфікаваны. Аднак на самой справе яны такімі з’яўляюцца, і аб гэтым таксама нагадвае наш здаровы розум. Таму Касцёл успамінае ў гэты дзень усіх святых – вядомых і невядомых, тых, якія праслаўлены, і тых, якія гэтага праслаўлення яшчэ не дачакаліся або проста, можа, ніхто гэтай справай не займаецца, але яны з’яўляюцца святымі, яны знаходзяцца ў нябеснай славе, яны бачаць Бога тварам у твар».

 Аб гэтым у наступным фрагменце відэазвароту.