Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
03
март 2014

Навуковец з Брэста знайшоў у італьянскіх архівах невядомыя лісты, датычныя Міхала Клеафаса Агінскага

Навуковец з Брэста Леанiд Несцярчук - фота

 

 

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Навуковец з Брэста знайшоў у італьянскіх архівах невядомыя лісты, датычныя Міхала Клеафаса Агінскага. А ў Маскве - ягоныя партсігары.

Пра гэта кандыдат гістарычных навук Леанід Несцярчук распавёў пад час прэзентацыі вынікаў працы ў архівах: «Я знайшоў у Нацыянальным архіве ў Фларэнцыі новыя матэрыялы аб  адпяванні і пахаванні Міхала Клеафаса Агінскага. Яны яшчэ не былі ва ўжытку. У Маскве знайшоўся унікальны асабісты архіў Агінскага. Ён быў вывезены адсюль. Там усё – і партсігары, і асабістыя карціны».

 

Навуковец з Брэста Леанiд Несцярчук знайшоў у італьянскіх архівах невядомыя лісты, датычныя Міхала Клеафаса Агінскага - фота

 

Са словаў Леаніда Несцярчука,  картка-спавешчанне пра смерць Агінскага  напісана  рукой дачкі палітыка і кампазітара і канчаткова фіксуе дату яго смерці 15 кастрычніка 1833 года.

У архіве Ватыкана Несцярчуку ўдалося знайсці хадайніцтва  дзеда  кампазітара  Францішка Агінскага  да папы  аб адкрыцці ў Мінску і Вільні езуіцкіх калегіумаў.

 

Навуковец з Брэста Леанiд Несцярчук знайшоў у італьянскіх архівах невядомыя лісты, датычныя Міхала Клеафаса Агінскага - фота

 

Леанід Несцярчук  даследуе архівы дзеля напісання сваёй чарговай манаграфіі. Яна будзе прысвечаная  Міхалу Клеафасу Агінскаму і мае выйсці ў 2015 годзе да 250-х угодкаў  з дня яго народзінаў.

 

Знаробак.
Навуковец з Брэста Леанiд Несцярчук знайшоў у італьянскіх архівах невядомыя лісты, датычныя Міхала Клеафаса Агінскага - фота

 

Сустрэча з Леанідам Несцярчуком прайшла ў Брэсцкай абласной бібліятэцы.

Нагадаем, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар сусветна вядомых паланезаў, быў паслом Сойму Рэчы Паспалітай, удзельнічаў у паўстанні пад кіраўніцтвам Касцюшкі. Пазней атрымаў ад расійскага цара дараванне і шматлікія пасады. Падаў цару праект аб узнаўленні Вялікага Княства Літоўскага. Паколькі яго дзейнасць на карысць радзімы  не прынесла пладоў, выехаў у эміграцыю.

 

250 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Агінскага: новая кніга Леаніда Несцярчука аб вялікім кампазітары