top.mail.ru

СОЛНЦЕ СВЕТИТ ДЛЯ ВСЕХ

                                    Древняя мудрость


Брест: расписание движения транспорта Афиша ДК профсоюзов в Бресте Афиша Бреста на TOMIN.BY

 

 
 
13
дек 2014

Римские монеты, которые нашел художник Анатолий Желудко на берегу канала Винец в Березовском районе - фото

 

Яўген БЯЛАСІН для TOMIN.BY

Знаходка двух манет удалася аўтару ідэі этнаграфічнай вёскі,  брэсцкаму мастаку Анатолю Жалудко.  Ён лічыць невыпадковым факт, што  менавіта на беразе канала Вінец, дзе раней знаходзіліся манеты ВКЛ, так званыя  “барацінкі”, праявіліся і больш раннія манеты.

“Манеты не “забітыя” – бачна, што гэта сплаў серабра з волавам. Пазнаюцца выявы імператара, чытаюцца літары,” – распавёў  спадар Анатоль.  Ён зазначыў, што рымскія манеты трапляліся тут і раней.  Самы вялікі скарб яшчэ ў савецкія часы падняў у адной з вёсак Бярозаўскага раёна экскаватаршчык. Там было каля 400 манет.

 

Римские монеты, которые нашел художник Анатолий Желудко на берегу канала Винец в Березовском районе - фото

Римские монеты, которые нашел художник Анатолий Желудко на берегу канала Винец в Березовском районе - фото

 

 

Спадар Жалудко лічыць, што яго знаходка пацвярджае версію, выказаную даследчыкамі Ю.Барысюком і С.Янюком у іхняй брашуры “Римские монеты на территории Брестской области. Клады и единичные находки”, якая выйшла ў 2013 годзе.

“Сапраўды, тут, ад ракі Мухавец праз раку Вінец ў Ясельду і далей у Прыпяць, пралягала адгалінаванне Бурштынавага шляху з басейна Балтыйскага ў басейн Чорнага мораў.  Каля вёскі Мухавлокі быў волак з водападзела Буга ў водападзел Прыпяці”, - распавядае мастак.

Анатоль Жалудко кажа, што ягоная знаходка пойдзе ў пераліку ўжо пад нумарам 43, а гэта значыць, што рымскіх манет у нашай зямлі шмат. “У лесе ды на балоце іх ніхто рассяваць не стаў бы, – гублялі купцы па дарозе”, - лічыць ён.

Дзе ж гэтыя тысячы ўжо ўнікальных манет?

“Шмат іх у музеях, але збольшага  манеты вокамгненна разыходзяцца па калекцыянерах,” – тлумачыць  знаходнік. – “Хоць маюць адносна невялікую вартасць, але цікавыя як гістарычныя артэфакты. Вакол іх, як вакол таго скарба ў Бярозаўскім раёне, наблыталася нават крымінальных гісторый са знікненнем іх са службовых сейфаў”.

 

Римские монеты, которые нашел художник Анатолий Желудко на берегу канала Винец в Березовском районе - фото

 

Знойдзеныя ім манеты і артэфакты спадар Жалудко далучае да свайго ўласнага гісторыка-этнаграфічнага музея. У ім ужо каля двух тысяч экспанатаў. Музей мае стаць адным з пунктаў паказу ў этнаграфічна-турыстычным цэнтры “Наш родны кут Сабалі”, які мае быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2015 годзе. Дзеля яго побач з трасай М1 адмысловым загадам Аляксандра Лукашэнкі вылучаныя больш за 300 гектараў зямлі. На ёй будуюць гатэль, рэстаран, лыжаролерную трасу, ферму буйной рагатай жывёлы, аўтапаркоўку.

Сабалі - родная вёска  Анатоля Жалудко і алігарха Юрыя Чыжа, які вылучыў на будоўлю 15 мільёнаў долараў.

Фота аўтара.

 

"Трайпл" потратит на строительство этнографического комплекса в Брестской области $15 млн

В Березовском районе, где «Трайпл» построит этнокомплекс, уже есть этнодом, этнодвор и красивые легенды о происхождении славянства и Руси

«Сабалёўскі маёнтак» как предвестник большого этнокомплекса

Соболи - полесский скансен

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить