Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
05
июнь 2014

У Брэсце каля помніка 1000-годдзю Брэста прайшла экалагічная акцыя

В Бресте прошла экологическая акция - фото

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

У Брэсце каля помніка 1000-годдзю Брэста  прайшла экалагічная акцыя.

Там, дзе вуліца Гогаля, гэты фактычна бульвар, прымыкае да мікраплошчы вакол помніка з усходу, школьнікі з пяці мясцовасцяў Берасцейшчыны расставілі свае інсталяцыі – стэнды і столікі з буклетамі. Дзеці з зялёнымі гальштукамі і галаўнымі ўборамі прэзентавалі  экалагічныя славутасці сваёй мясцовасці.

 

В Бресте прошла экологическая акция - фото

 

Было прадстаўлена два паркі (Кобрынскі і Ястрамбельскі), некалькі пасяленняў і заказнік. Яго – а гэта быў Спораўскі заказнік – асабліва арыгінальна, праз фітапрацэдуры,  прэзентавалі эколагі з Бярозаўшчыны. Атрымалася адведаць гербаты (травянога настою) “Из лесу”. Выбраў з трох магчымых.

Вучань адной са школ Кобрына Андрэй распавёў пра гарадскі парк, якi носіць імя Суворава - ў свой час належаў слыннаму расейцу на правах царскага падарунка (за ўтаймаванне  паўстання  пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі – С.Б.).

 “Поскольку у Суворова не было детей, после его смерти парк  перешел в собственность города. Редкие породы деревьев, посаженные прежде, остались. Некоторые дожили до наших дней”, – адчыбучыў Андрэй. 

 А вось з буклецікам схітравалі дзеці – “пазычылі” гатовы ў парка. Але ён завостраны на забаўленне (атракцыёны, аквапарк), так што дзядзька хацеў дома ў цішы пачытаць пра рарытэтную флору парка, але не давялося.

Аб’ектам прыцягнення мінакоў зрабіліся каля ста фотакартак, развешаных на вяроўцы паміж дрэвамі. На іх былі размаітыя птушкі, рэдкія і\або прыгожыя.

 

В Бресте прошла экологическая акция - фото

 

Таксама жадаючыя маглі паслухаць кароткую лекцыю пра энергазберажээнне і паасобнае збіранне смецця. 

Можна было купіць рэдкія, лекавыя расліны ў гаршчочках. Кошты не сягалі за 20 тысяч. Па прычыне эпізадычнасці, няйначай, пакупнікі ў чаргу не выстройваліся, і жанчыны за столікам выкінулі нават капітулянцкі слоган “Распродаж”, але, убачыўшы фотаапарат, прыхінулі яго да стала. 

Арганізатарамі акцыі  былі  Брэсцкі абласны эколага-біялагічны Цэнтр навучэнцаў, упраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны цэнтр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, пры падтрымцы  цэнтра экалогіі ўніверсітэта імя Пушкіна.

 Загадчыца  арганізацыйна-масавага аддзелу эколага-біялагічнага Цэнтра навучэнцаў Анна Іосіфаўна Ударава сказала, што акцыя прыўрочаная да Міжнароднага Дня аховы навакольнага асяроддзя, які адзначаецца якраз 5 чэрвеня. 

 “Лучших для поездки в Брест отбирали. Польза какая? Собственными ушами, что говорится, слышала. Две женщины после нашей лекции по дороге домой переговаривались. Одна другой и говорит: «Я и не знала о раздельном сборе мусора. Теперь буду выкидывать раздельно».  Значит, человек и себе взял на заметку, и другим расскажет”.

Была на выставе адзiная кніга па-беларуску “Стратэгія ўстойлівага развіцця Белаазёрскага сельсавета”.  На звароце грыф “Выдадзена пры фінансавым спрыянні Еўрапейскага Саюза”.

 

В Бресте прошла экологическая акция - фото

 

Памятаецца, што ёсць, побач э экатурызмам, такая пазіцыя  спрыяння ў праграме “Дапамога Беларусі” Федэральнага ўрада Нямеччыны.