СОЛНЦЕ СВЕТИТ ДЛЯ ВСЕХ

                                    Древняя мудрость


jarmarki Брест: расписание движения транспорта Афиша ДК профсоюзов в Бресте Афиша Бреста на TOMIN.BY

 

 
 
20
дек 2013
Брэсцкія “гандляркі з зямлі” прапаноўваюць стварыць “Алею пенсіянерак” - фота

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

З 1 лістапада калярынкавы гандаль у Брэсце забаронены адмысловым рашэннем гарвыканкама. Вынятак да Новага года зрабілі толькі для фізічных асобаў, якія гандлююць кветкамі. Аднак з гэтым рашэннем не згодны брэсцкiя  пенсiянеркi. “Гандляркі з зямлі” прапаноўваюць  стварыць “Алею пенсіянерак”.

 

Брэсцкія “гандляркі з зямлі” прапаноўваюць стварыць “Алею пенсіянерак” - фота

 

Тым самым яны хочуць узаконіць свой гандаль і пашырыць  яго на дзённы час.

Цяпер удзень іх  ганяюць. Развесілі шыльды аб строгай забароне гандлю на калярынкавай тэрыторыі. Скрозь пальцы глядзяць на іхнія часнык, цыбулю ды зяленіва толькі ў шарую гадзіну. Пра гэта сказалі самі пенсіянеркі.

Марыя Адамаўна:

У канцы дня нас не зачапаюць. За сталамі на рынку, як па новых правілах патрабуецца,  я прасядзела цэлы дзень з ранку і не прадала  анічога. А тут ужо маю прадажы. Туды ніхто заварочваць з вуліцы не хоча. А тут прахадное, бойкае месца. Таму і купляюць. Дык няхай бы нам адвялі гэтую вуліцу.

Са словаў жанчын, яны прадаюць гародніну і садавіну з уласных лецішчаў.

“Вось у мяне часныку многа. Пайшла ў адміністрацыю рынку, каб здаць оптам – дык не ўзялі. Сказалі, руху няма”, – кажа суседка Марыі Адамаўны.

 

Брэсцкія “гандляркі з зямлі” прапаноўваюць стварыць “Алею пенсіянерак” - фота

 

А гандлююць жанчыны таму, што пенсія малая.

“Каб прадаць такі тавар, трэба быць  бліжэй да людзей”, – у адзін голас кажуць яны. 

Таму бабулі  прапануюць прадаставіць ім у арэнду гэтую “Алею пенсіянерак” каля рынка і сталы, каб не было антысанітарыі.

 

Добавить комментарий

Защитный код
Обновить