Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
18
мая 2014

Чэргі за хлебам заўважаныя ў Брэсце

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Чэргі за хлебам заўважаныя ў Брэсце. Штодня з 19.30 да 20.00 у адной з прыватных кропак хлебапрадукты прадаюць са зніжкаю ў 50 адсоткаў.

Зэканоміць можна 5 – 10 тысяч.

 

 

Змятаюць усё, што аблегла за дзень, – дзеліцца маладая прадавачка з дыпломам тутэйшага ўніверсітэта.  – Яшчэ з шостай вечара пачынаюць праходжвацца. Пенсіянеры, збольшага. Альбо мамы маладых семьяў.”

 

 

Купіў аднойчы таго таннага хлеба і я. Прыемнае адчуванне  эканоміі: аддаў нейкіх сем тысяч, а поўная торба.

 

 

Тады гэта была навацыя. Без чаргі – чаму б не зэканоміць. А сёння, калі хвост чаргі вылазіць з крамы – мне асабіста не схацелася.

Але тэндэнцыя радуе.