Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
01
окт 2015

Праз Брэст з чарговай «кругасветкі» праехаў глуханямы беларус на «Харлеі»

Байкер из Минска Владимир Ярец - фото

 

Яўген БЯЛАСIН для TOMIN.BY

Агулам Уладзімір Ярац наездзіў каля 900 тысяч кіламетраў.

На Савецкай днямі сядзеў каля свайго маляўнічага “Harley Davidson” прысадзісты мужчына, аб чымсьці дынамічна так гутарыў мовай жэстаў з нейкім хлопцам. А байк прыбраны!! На ім сцягі ўсемагчымых краін, карты, вымпелы. Гэты каларыт прамільгнуў быў мне, калі кіраваўся на ровары па сваіх справах. Зразумела, не мог не вярнуцца.

 

Байкер из Минска Владимир Ярец - фото

 

Аказалася, мужчына едзе з чарговага падарожжа вакол свету, яму 74 гады. трэба яму даехаць дахаты да Мінска, таму просіць ахвотных паспрыяць, бо ён пенсіянер. Пра гэта я даведаўся са скупой перапіскі (на мігах гаварыць не ўмею).

 

 

Пераканалі мяне альбомы каларытнага мужчыны. Там ён у Чылі, Аргенціне, ЗША, дзесьці яшчэ...

 

Глухонемой байкер из Минска Владимир Ярец на своем мотоцикле проехал более 900 тысяч км – фото

 

Народ спыняўся, прыглядваўся: “Як жа глуханямы і на матацыкле ездзіць. Яму ж правы ніхто не мог даць?".

 

Глухонемой байкер из Минска Владимир Ярец на своем мотоцикле проехал более 900 тысяч км – фото

 

Я і напісаў Ярацу (так назваўся байкер) гэтае слова “ПРАВЫ” з пытальнікам. 

 

Глухонемой байкер из Минска Владимир Ярец на своем мотоцикле проехал более 900 тысяч км – фото

 

Ён палез у кішэню, выцягнуў са стосу дакументаў картку ў цэлулоідзе. Я сфатаграфаваў.

 

Глухонемой байкер из Минска Владимир Ярец на своем мотоцикле проехал более 900 тысяч км – фото

 

Дома хацеў патэлефанаваць знаёмым афіцэрам тутэйшай ДАІ, ці такое ў прынцыпе магчыма, але аддаў перавагу сеціву. Яно ўсё распавяло пра Уладзіміра Яраца. Можаце глянуць і вы. А я аддаю вам фотападборку “ВАКОЛ ЯРАЦА Ў БРЭСЦЕ” і, спадзяюся, ладную дозу жыццёвага аптымізму.

 

Глухонемой байкер из Минска Владимир Ярец на своем мотоцикле проехал более 900 тысяч км – фото