Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
18
окт 2013

Адміністратыўная камісія не пакарала бярозаўскага свінавода

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Адміністратыўная камісія не пакарала бярозаўскага свінавода. Хоць позва  абяцала да 20, а пры няяўцы і да 30 базавых велічынь.

Адміністратыўная камісія пры Бярозаўскім райвыканкаме разглядзела пратакол, складзены ветэрынарнай службай на Аляксандра Аліхвера. І пасля гадзіннай “лекцыі” прыцягнутага да адказнасці  даручыла ветэрынарам прыбраць з пратакола супярэчнасці.

Позва Аліхверу на адміністратыўную камісію.

Адміністратыўная камісія не пакарала бярозаўскага свінавода (фота)

 

Аляксандр Аліхвер патлумачыў TOMIN.BY:

- Нестыкоўкі ў заканадаўчых актах, рашэннях, тэрмінах камісія павінна зняць ў ветслужбе. Або яны спыняць адміністратыўны працэс супраць мяне, або ён будзе адноўлены.

Пратакол быў складзены за тое, што Аляксандр Аліхвер трымае свіней на падворку, які знаходзіцца ў 5-кіламетровай санітарнай зоне дзяржаўнай свінафермы.

Спадар Аліхвер кажа, што “не схацеў прасіць аб забоі свіней, калі прымушалі ўсіх, бо не было юрыдычных падставаў. Такія падставы з’явіліся  29 жніўня з Пастановай ураду аб мерах барацьбы супраць афрыканскай чумы свіней. Аднак  пра мяне быццам забыліся, а на мае звароты прыходзілі адпіскі”.

Нагадаем, жыхар горада Бярозы два гады таму назад купіў на аўкцыёне вясковы будынак і ўзяў у арэнду 72 соткі зямлі. З яго словаў,  ён казаў, што будзе разводзіць свіней, і ўздакладняў, ці можна. Ніхто не пярэчыў.

Пасля ўвядзення 5-кіламетровай зоны ў Сошыцы, дзе Аліхвер купіў будынак, і першых прыкметаў нязгоды з боку гаспадара соцень свіней улады раптам паставілі яго перад фактам, што ён не можа займацца любой гаспадарчай дзейнасцю ў Сошыцы, бо не зарэгістраваны тут як жыхар.

Выдадзеную яму сельвыканкамам даведку аб прысядзібнай гаспадарцы скасавалі 16 кастрычніка. Адразу Аляксандр Аліхвер скасаваў дамову на пастаўку мяса ў адну з крам Бярозы і паведаміў аб гэтым у падаткавую інспекцыю.

“Я цяпер ні юрыдычная асоба, ні ІП, ні сельскі гаспадар… Я ніхто з 200 свіннямі!”, – з горыччу кажа Аліхвер.

“У сухой рэшце”, гэта значыць без эмоцый,  бацька двух дзяцей страчвае каля 15 тысяч долараў, інвеставаных у гаспадарку. Таксама  яму паабяцалі нясплату 100 мільёнаў рублёў кампенсацыі за мяса. І ён пакуль не мусіць плаціць ні 2 мільёны 600 тысяч, ні 3 мільёны 900 тысяч рублёў штрафу.

 

В Брестском районе в зону по профилактике АЧС попали 15 деревень (фото)

Жители деревень Березовского района уверены, что «самолет с торпедой» изучает африканскую чуму (фото)

Нарушение ветеринарно-санитарных правил выращивания свиней может обернуться уголовным делом

Причина вспышки африканской чумы свиней – комбикорм с ее возбудителем. Минсельхозпрод распространил рекомендации населению

В Брестской области вспыхнул «свиной бунт». Люди настроены бороться за свою собственность (фото)