Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
03
дек 2013

У Брэсце ахоўнікі крамы “Наш магазин” збілі кліента

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Яго перахапілі па дарозе да загадчыцы крамы, куды той ішоў скардзіцца на хамства.

Інцыдэнт адбыўся ў невялікай краме гандлёвай сеткі “Наш магазин”. Глеба Х. абразіў словамі ахоўнік, які перад гэтым безвынікова абшукаў яго, бо падазраваў крадзёж. Кліент захацеў паскардзіцца пісьмова, але яму адмовілі.

Глеб патлумачыў:

– Сустрэлі мяне гэтыя ахоўнікі. Адзін мне перагарадзіў шлях у кабінет, дзе была Кніга скаргаў, другі зачыніў дзверы. Мяне адцяснілі ў кут. Адзін трымаў, другі біў кулаком, далонню, казаў: “…Ты яшчэ будзеш тут Кнігу скаргаў прасіць… Каб я цябе больш тут не бачыў!”.

 

У Брэсце ахоўнікі крамы “Наш Магазин” збілі кліента (фота)

 

Пасля гэтага я вярнуўся з сябрам, каб мяне не збілі ў другі раз.

 

 

“Калі мяне абшукалі і нічога не знайшлі, я не быў неяк там пакрыўджаны, – распавёў Глеб . – Сапраўды, многа крадуць. Яны маюць права абшукаць. І калі не знайшлі нічога, у мяне папрасілі прабачэння. Але потым на касе я жартам папрасіў ахоўніка ў якасці маральнай кампенсацыі памяняць мне 50 тысяч, бо ў касіркі не было дробных грошай. А ён абклаў мяне па поўнай праграме.”

“Дык што, я хаджу ў краму, каб мяне абшуквалі, а потым, расчараваныя, палівалі лаянкай?  А потым яшчэ і білі? – не разумее кліент.

 

 

Ахоўнікі ў адзін голас кажуць, што не білі хлопца, проста “ўтрымлівалі яго, каб не ішоў далей, бо там ляжаць грошы”.

У Глеба Х.рассечанае падбароддзе. Паколькі яго не задаволіла размова з адміністратаркай крамы, ён звярнуўся ў міліцыю і ў службу судова-медыцынскай экспертызы. Быў складзены пратакол.

Вядзецца разбіральніцтва.

Дарэчы, 23-гадовы пацярпелы таксама працуе ў сферы гандлю, ён менеджэр па продажах.