Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
18
фев 2014

У Брэсце урачу і карэспандэнту абяцаюць заробак як конюху


У Брэсце урачу і карэспандэнту  абяцаюць заробак як конюху

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Карэспандэнту 2 мільёны дадуць пры ўмове,  што ён мае стаж працы 5 гадоў. Пра вакансіі інфармуюць абвесткі ў гарадзкім Цэнтры занятасці.

 

У Брэсце урачу і карэспандэнту  абяцаюць заробак як конюху

 

Конюх патрэбен на стайню конегадавальнай фермы, якая месціцца ля Веславальнага канала. 

 

У Брэсце урачу і карэспандэнту  абяцаюць заробак як конюху

 

Лекары патрабуюцца шмат куды.

 

У Брэсце урачу і карэспандэнту  абяцаюць заробак як конюху

 

Карэспандэнта на поўстаўкі шукае  адна з дзяржаўных газет. Дакладна яму абяцаюць пакласці мільён трыццаць тысяч рублёў.

Дарэчы, і шукаюць, і абяцаюць пакласці ўжо некалькі гадоў. Гады з два даўжэй, чым карэспандэнта, сюды завабліваюць калумніста – аглядальніка рэдакцыі. Праца, відавочна, больш адказная, чым праца карэспандэнта. Але  рамкавыя ўмовы такія самыя: палова стаўкі, мільён трыццаць.

 

У Брэсце урачу і карэспандэнту  абяцаюць заробак як конюху

 

Што да лекараў. Урачы-спецыялісты, якія патрабуюцца у паліклініку №6, недацягваюць нават да конюха – ім абяцаюць толькі 1 мільён 660 тысячаў. Гэта пры тым, што любы скажа вам наўскідку дзве рэчы: 1. Няма на свеце нічога даражэй за здароўе; 2. Сушыць мазгі ва ўніверы найбольш трэба на лекара  – і працягласць вучобы большая, і завочнага навучання, практычна, няма, і сам прадмет па азначэнні нялёгкі.

Таму лекару можна запраста не парыць мазгі пасля чарговага пустога паходу да касы, а пайсці…ну, калі не ў конюхі, дык у мыйшчыкі посуду. Там два мільёны дадуць без дыплома, і праца простая. Або ў кантралёры, лавіць “зайцоў” па тралейбусах-аўтобусах. Там дык і наогул 3 з паловай мільёны прапісалі.

 

У Брэсце урачу і карэспандэнту  абяцаюць заробак як конюху

 

Дарэчы, і “настаўнік нямецкай мовы для падрыхтоўкі на Шпрахдыплом” атрымае ўсяго на 500 тысяч больш за конюха і мыйшчыка посуду – 2 мільёны 500 тысячаў рублёў.

Нешта вусцішна ад такога спрашчэнства.