Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
22
март 2014

У Брэсце на пажары зусім цэлай засталася толькі жаночая прыбіральня

У Брэсце на пажары зусім цэлай засталася толькі жаночая прыбіральня - фота

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

У Брэсце на пажары зусім цэлай засталася толькі жаночая прыбіральня. Выгарэлі драўляныя гаспадарчыя пабудовы, заняўся дах аўтабоксаў аддзялення Белчыгункі.

Моцны вецер занёс агонь за 200 метраў на дах тэльфернага крана камерцыйнай фірмы.

Полымя занялося паабедзе 21 сакавіка. Тушэнне пажару заняло каля трох гадзін. Было задзейнічана 6 адзінак тэхнікі МНС.  

Пацярпелых людзей няма. Патрабуюць рамонту дах аўтабоксаў аддзялення Беларускай  чыгункі  і  дахавая канструкцыя пабудовы вышынёй каля 10 метраў, якая належыць прыватнай фірме.  

Зусім не закрануў агонь у месцы пажару толькі жаночую прыбіральню савецкага тыпу, якая стаяла у бок ветру ад гаспадарчых пабудоў. 

Міліцыя вядзе расследаванне прычын загарання. Адна з версій гэта неасцярожнасць групы мужчынаў, якія зрання ладзілі пікнічок на прыродзе непадалёку.