Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
23
мая 2014

Брэстаўчанін упаў у алкагольную кому ў аўтобусе

Брестчанин впал в алкогольную кому в автобусе - фото

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Брэстаўчанін упаў у алкагольную кому ў аўтобусе 15А. На прыпынку “праспект Машэрава” яго перагрузілі ў “хуткую”.

Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны ў пятніцу, 23 мая.

 

Брестчанин впал в алкогольную кому в автобусе - фото

Брестчанин впал в алкогольную кому в автобусе - фото

 

Мужчына сярэдняга веку ў камуфляжнай зялёнай форме не падаваў прыкметаў жыцця. Медбраты  і памагатыя – агулам пяць чалавек – валаклі яго  да “хуткай медыцынскай дапамогі” літаральна як цюк.

 

Брестчанин впал в алкогольную кому в автобусе - фото

Брестчанин впал в алкогольную кому в автобусе - фото

 

Дыягназ агучыла ў адказ на пытанне карэспандэнта фельдшарка: “Ніякі не цукровы дыябет. Алкагольная кома!”

Праз хвіліну крыжаносны аўтамабіль з гучнай сірэнай і сінімі пробліскамі цераз усе магчымыя лініі  паскорыўся  ў выратавальную бальніцу.

 

Брестчанин впал в алкогольную кому в автобусе - фото

 

Засталося нагадаць, што Беларусь паводле апошніх выкладак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ўсталявалася на першым месцы ў свеце. Наш вынік – 17,5 літра ўмоўнага алкаголю “на нос” у год.

Узровень больш за 7 літраў на асобу нясе пагрозу выраджэння для нацыі-спажыўца.