Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
14
март 2014

У Брэсце спрабуюць здабыць грошы за праезд у аўтобусе хамскімі наклейкамі

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

У Брэсце спрабуюць здабыць грошы за праезд у аўтобусе хамскімі наклейкамі. 

 

Налепкі

У аднам з гарадскіх аўтобусаў адразу кінуўся ў вочы стракаты блок наклеек на перагародцы паміж салонам і месцам кіроўцы.

Чытаю і вачам не веру. “Что погрузили, то и везу”. Гэта я, выходіць. Хто мяне пагрузіў? Тым не менш, вязуць як дровы. У пацверджанне на наклейцы складзены штабель бярвенняў.

Кто хлопнет дверью, станет льготником”. А з гэтым выпладам гапаты што рабіць, думаю.

Ніжэй пайшло больш уцямнае. Зразумеў хаця б, што скіраванае на “зайцаў”. Хіба, спроба апусціцца да іх узроўню і гаварыць на іхняй мове.

Зайцев не возим, дед Мазай едет сзади”. “Несколько минут страха – и ты дома”.

 

 

Далей  зноў у тым сама стылі, толькі скіраванае на смеццяроў:

Просьба семечки, орехи, бананы употреблять с кожурой, напитки с бутылками, конфеты с фантиками”.

Знізу інфармацыйнага блока вісела налепка па-беларуску пра тое, што “аптэчка і вогнетушыцель у вадзіцеля”, а таксама беларускамоўны заклік своечасова аплачваць праезд.  Інфармацыя пра аптэчку і вогнетушыцель прадубляваная зверху па-расійску. 

Толькі цьмяна прасвечваецца праз шыбу налепленае з боку кіроўцы  папярэджанне: “Оскорбление водителя влечет  административную ответственность в соответствии со ст.93 КоАП”.

У адным кароткім радку аж два словы з асновай “ОТВЕТ”! Дый яшчэ падмацаваныя вядомай тырадай па ўнутраным дынаміку “…будзеце ўнесеныя ў банк дадзеных…”

 

Хто каго абразіў

Маё першае ўражанне  было ўсё-такі, што гэта я за свае грошы стаў аб’ектам хамскіх практыкаванняў. Бо яны, ці бачыш ты, “уласьць”, “гасударсцвенны аўтапарк”,  ім у сваім аўтобусе ўсё можна. І ці не варта мне абаперціся на КоАП у двайным памеры (бо за свае грошы і яшчэ маеш такое).

Таксама я супраць рэкламы. Яна прыносіць аўтапарку грошы коштам  слыху і нерваў пасажыраў.

 

Густаўшчына

Лічу гэтыя налепкі з’явай запарогавай. Нават хай сабе налепкі зрабіў сам кіроўца аўтобуса: а ці быў рэдактар у гэтых налепак? Ці ён спецыяліст у псіхалогіі?

Мне асабіста  падабаецца налепка “Вошел? Уселся? Рассчитайся!

Рэшта не. Бо хамскія...