Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
02
апр 2013

У брэсцкiм сямейным iнтэрнаце прыбiральня таксама сямейная

 

У брэсцкiм сямейным iнтэрнаце прыбiральня таксама сямейная- фото

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Раздзельныя жаночы і мужчынскі душ  у адным канцы калідора кампенсуюцца агульнай прыбіральняй у другім.

Пра апошняе сведчыць жаночы трохкутнік вяршыняй уверх, які на адных дзвярах паяднаўся з мужчынскай “моркаўкай”.  За дзвярыма чатыры кабінкі. Што праўда, яны з дзвярыма.

Чым не нагода дзецям пазнаёміцца бліжэй і з цікаўнасцю вывучыць анатамічныя асаблівасці процілеглага полу пад гудзенне змыву і цурканне вады з адзінага крана для мыцця рук.

Інтэрнат на вуліцы Купалы, 12/2 заселены, у асноўным, маладымі людзьмі, як халасцякамі, так і сямейнымі.

На калідоры шмат дзіцячых велікаў, санак ды калясак. На адным паверсе каля паўсотні дзвярэй,  прыбіральня адна на паверх.  Чым не камунізм?

Хто пазнаў гэты iнтэрнат, дайце знаць. Мы пра вас не забудземся.

 

У брэсцкiм сямейным iнтэрнаце прыбiральня таксама сямейная -фото