Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

 
08
сен 2021

XXV фестиваль «Белая Вежа» в Бресте 9 сентября откроет гостевой спектакль «Павлинка» Купаловского театра

 

TOMIN.BY

XXV Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа" ў Брэсце 9 верасня адкрые гасцявы спектакль "Паўлінка".

 

 

2021 09 09 pavlinka

 

 

У багатым рэпертуары Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны.

 

 

В Бресте спектаклем «Павлинка» Купаловского театра завершился XX Международный фестиваль «Белая Вежа». Фото Тамары ТИБОРОВСКОЙ

 

Сакрэт такога ўнікальнага поспеху – у спалучэнні яскравых народных характараў, цікавага сюжету, народных песень і танцаў, мілагучнай мовы класіка беларускай літаратуры і выдатнага майстэрства выканаўцаў. За час існавання спектакля ўдзел у ім бралі некалькі пакаленняў найлепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў сапраўднай школай сцэнічнага майстэрства. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон!

Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.

Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Льва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі.

 

 

 

Рейтинг рубрики за неделю