НОВОСТИ БРЕСТА, РЕГИОНА, БЕЛАРУСИ 

   vkontakte1   odnoklassniki   facebook   twitter   youtube

1000 new
Брест: расписание движения транспорта Афиша ДК профсоюзов в Бресте

 

 

 

2020 04 06 brest

 

TOMIN.BY

25 сакавіка ў дворыку Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Маякоўскага, 46/1) адкрыецца фотавыстава, якая пакажа жыццё Берасця і наваколіц напярэдадні абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

На шматлікіх фотаздымках можна будзе пабачыць, як выглядаў горад больш за 100 гадоў таму, хто і дзе прымаў лёсавызначальныя рашэнні Першай сусветнай вайны. Кожны зможа знайсці на фотаздымках знаёмыя мясціны роднага горада, некаторыя з якіх, дарэчы, вельмі змяніліся. Адзначаны на выставе будуць і берасцейцы, якія прымалі чынны ўдзел у стварэнні і дзейнасці інстытуцый Беларускай народнай рэспублікі.

Выстава прымеркавана да 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі і будзе даступная для наведвальнікаў да 6 красавіка. У сувязі са складанай эпідэміялагічнай абстаноўкай выстава выканана у адпаведнасці з прынцыпамі сацыяльнага дыстанцыянавання.

Адкрыццё фотавыставы адбудзецца 25 сакавіка ў 18.00. Уваход вольны.