Сымон БАЙ для TOMIN.BY
Калі ў першы раз убачыў жанчыну з зашмаргай на спіне, натуральна зацікавіўся. А як жа! Сама ж яна яе не расшпіліць. Бо пачынаецца зашмарга на каўнеры, куды руку не выкруціш, ідзе па спіне, паўтарае натуральную лагчынку ніжняй яе часткі і заканчваецца ўнізе. Менавіта там боўтаецца цікавенька так сабачка. Туды таксамa дацягнуцца не атрымаецца той, хто ўнутры гэтай курткі знаходзіцца.
Пасля першага шоку і наступнага фатаграфавання зайшоў спераду. Але ж і там зашмарга была як мае быць. Дык навошта плаціць лішнія якія-ніякія грошы? За какецтва, выходзіць?
Спытаў пра гэта жанчыну. Тая сумелася, нешта прамармытала і пайшла сабе. А я так нiчога i не зразумеў.
Вось, палюбуйцеся.