Адданую істотам прыроды пенсіянерку заўважылі ўжо многія брэстаўчане. А вось кліенты, галубы – любяць у згодзе з сезонам. Але галоўнае, што ім жыць лягчэй.
Сёння налічыў з тры дзясяткі. Няйначай, разляцеліся па ваколіцах.
А вось строгая зіма дык грамадзіла галубоў каля мілажальнай бабці сотнямі. Аднойчы пасля Новага года назіраў іх вакол пенсіянеркі каля трохсот. Тры адносна невялікіх пакеты з хлебам і крупой разыйшліся ўмомант.