
ТРК "Брест"
У Брэсце маладая сям'я цэлы месяц пражыла ў пад'ездзе. Жыхары аднаго з дамоў на Партызанскім праспекце не маглі засяліцца ва ўласную кватэру. Дакладней яе частку.
Сяргей Ярашэнка з'яўляецца суўладальнікам кватэры разам са сваім 80-гадовым дзедам, які і выкінуў сям'ю разам з рэчамі ў пад'езд. Тут жа нават вазок і ванначка для дачкі Сяргея, якой усяго месяц і якая пакуль знаходзіцца ў бальніцы.
У прысутнасці журналістаў Сяргей узламаў дзверы і занёс свае рэчы ў жылое памяшканне, аднак суседзі перакананыя, што як знікне камера, усе вернецца на свае месцы.
Участковыя тлумачаць сітуацыю тым, што Сяргей не раз прыцягваўся да крымітнальнай адказнасці і пасля адбыцця пакарання не надта імкнецца станавіцца на шлях выпраўлення. А дзядуля проста абараняе сваю маёмасць і спакой.

