Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
15
апр 2019

У цэнтры Берасця высадзілі сакуру і іншыя паўднёвыя расліны

 

TOMIN.BY

У мінулую пятніцу ў двары дома №37 па вуліцы Карбышава ў Брэсце з'явіўся Сад паўднёвых раслін. Мерапрыемства прайшло па ініцыятыве Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”, а чынны ўдзел у стварэнні Саду ўзялі жыхары дома, актыўныя берасцейцы, супрацоўнікі ТАА "Паперкі", чыя крама знаходзіцца на першым паверсе гэтага дома - усяго каля 25 чалавек адгукнулася на ініцыятыву.

 

01

 

Агулам было пасаджана 32 дрэвы, сярод якіх былі і такія экзатычныя, як сакура, міндаль, гібіскус і інш.

 

03

 

Расліны адаптаваныя да нашых кліматычных умоў, таму не трэба хвалявацца, што яны не прыжывуцца ці ім не спадабаецца берасцейская замля, – распавёў Анатоль Арлоў, спецыяліст па вырошчванні і пасадцы дрэў і хмызнякоў.

 

02

 

Важнай задачай для нас было далучыць да працы жыхароў гэтага двара. Бо шмат у чым менавіта ад іх залежыць, ці прыжывуцца саджанцы, ці заквітнее гэты сад. Я лічу, што ў нас атрымалася – шмат мясцовых жыхароў далучылася да пасадкі, кожны выбраў сваё персанальнае дрэўца, якое будзе даглядаць у будучым. Іншыя жыхары, пенсіянеры, падыходзілі да нас і дзякавалі за нашу акцыю, – распавяла каардынатарка ініцыятывы Наталля Матвейчук.

 

04

 

Аўтары ініцыятывы па азеляненні і добраўпарадкаванні двара з Садам паўднёвых раслін плануюць і далей працаваць над тым, каб гэты двор у цэнтры горада стаў месцам, дзе можна будзе натхняцца і адпачываць.