Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

 

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Брэсцкі ІП легальна  забяспечвае патаемнай апаратурай. Ён дзейнічае праз аб’явы на слупах, у якіх гарантуе «минимальный размер беспроволочного микронаушника» і «выдачу круглосуточно без предъявления паспорта».

Акрамя кантактнага тэлефона, на аб’яве ўказаныя нават прозвішча індывідуальнага прадпрымальніка і ягоны ўліковы нумар падаткаплатніка.

 Схіляе да здзелкі заспакаяльнае «Ваши права защищены».

Але ці абаронены сам прадавец?

 

 

Бо ж у Крымінальным кодэксе Рэспублікі Беларусь ёсць артыкул 376 «Незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для негалоснага збору інфармацыі» .

Зразумела, гэты ІП хутчэй за ўсё (былы) студэнт-троечнік, які свае тройкі зарабіў (зарабляе) пры дапамозе схаванай мікраслухаўкі.  На фота ягоная аб’ява дарэчным чынам суседзіць з больш разгорнутай рэкламай канкурэнта, не ІП, які не хавае: мікраслухаўкі спрадае «для  студентов, школьников со слабым знанием предмета». Яны дапамогуць «при сдаче зачетов, экзаменов, ПДД, обороне кандидатской диссертации (!!!)».

Дык вось, на гэтым ІП Лукашык цяпер і паразітуе, – і калі гэта не так, няхай падасць на мяне ў суд. Логіка якая: калі прадае слухаўкі для недазволенага адсочвання прыватнага жыцця (арт. 179 УК РБ, да 3 гадоў турмы), то дакладна трапляе пад згаданы арт. 376 УК РБ, а гэта да 2 гадоў. А пры абцяжарванні групаўшчынай або службовым становішчам да 7 гадоў турмы.

Зрэшты, няпэўны, ці не падпадае ён пад гэты артыкул і абслугоўваючы аспірантаў-шпаргалачнікаў. Бо што гэта, калі не падрыў сістэмы адукацыі?