Міжнародны фестываль асаблівых тэатраў “Непратаптаны шлях” доўжыўся з 11 па 12 траўня.
У будынку Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра паказалі сваё ўмельства дзевяць калектываў: чатыры з Беларусі, па два з Украіны і Расіі і адзін з Польшчы. Паколькі “ўсе тэатры былі на высокім узроўні”, то журы вылучыла прызы для ўсіх удзельнікаў. Асабліва цёпла гледачы ўспрынялі выступ польскага тэатру танца “Усмех”.
Фестываль для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшоў у Брэсце ў дзявяты раз. Яго ладзіць абласное маладзёвае аб’яднанне “Інвалід і асяродак”. Сёлета фестывалю вылучылі лепшыя падмосткі горада.

