Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста

У Брэсце з’явілася новая традыцыя? (фота)

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

На пешаходнай брэсцкай вуліцы Савецкай учора зладзілі дзяўчыннік. Некалькі прывабных і абаяльных крыху  павар’яцілі.

Дзяўчаты часткова – vоila! –  завуаляваліся. Начапілі на валасы хто нешта накшталт вясельнага вэлюму,  а хто меў і больш поўны вясельны строй (“фату”). Так сказаць, занявесціліся – і ладзілі  ФАТАсэсіі то тут, то там. Трапілі і на маю.

“Ходзім ужо з абеда”, – сказала прызначаная  на спікера Юлія. – “У нас дзяўчыннік. Сяброўка ў суботу замуж выходзіць. Так што сёння апошні дзень з ёю. Калі больш дакладна, паўдня. Дапазна пабудзем разам.”

 

У Брэсце з’явілася новая традыцыя? (фота)

 

Нявесту клічуць Ірына. Яна пацвярджае: так, у суботу памяняе сацыяльны статус. Будучы муж прадае аўтазапчасткі. 

"Ці гэта новая традыцыя – ладзіць дзяўчыннікі на Савецкай", - пытаю.

“Замест дыскатэкі”, – адказвае Юлія.

Што ж, традыцыі маюць традыцыю ўсталёўвацца явачным парадкам.

Прызначаныя традыцыі… Не жыльцы, на маёй памяці.