На высвятленне спраўцаў спатрэбілася 4 дні. Злодзеямі апынуліся пара маладых наркаманаў. Жанчына знаходзіцца “ў цікавым стане”. Пры гэтым, ужо будучы на прыкмеце ў міліцыі, наркаманка ўчыніла кражу рэчаў у адной са школ.
У бальніцы 27 красавіка парачка абакрала медыцынскіх сёстраў. Знеслі сумку з рэчамі на мільён рублёў, дзве карткі. З адной паспелі зняць 300 тысяч рублёў, другая заблакавалася. Са скрадзенага знойдзеная толькі зарадная прылада для тэлефона.
У злодзеяў канфіскаванае аўто, якое верагодна будзе рэалізаванае праз суд у пагашэнне скрадзенага.
Цікава, што пры затрыманні дома быў мужчына. На пытанне, дзе напарніца. Сказаў, што пайшла на вуліцу. Але яе адшукалі сярод рэчаў, зваленых на ложку.

