Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 

Тайна старого замка: театрализованная читка «Дикая охота короля Стаха» в Брестском драмтеатре

 

БРЕСТСКИЙ АКАДЕМИЧЕСКИЙ ТЕАТР ДРАМЫ

 

 

Дикая охота короля Стаха

 

 

«ДЗIКАЕ ПАЛЯВАННЕ КАРАЛЯ СТАХА». Тэатралiзаваная чытка

Рэжысёр-пастаноўшчык i аўтар iнсцэнiроўкi: Валянцiна Янавец

Мастак-пастаноўшчык: Мікалай Палтарака

Балетмайстар: Валерый Султанаў

Вучоны-фалькларыст Андрэй Беларэцкі, вандруючы па глухіх кутках Беларусі ў пошуках старажытных легендаў і паданняў, трапляе ў маёнтак «Балотныя Яліны». Тут, у старажытным замку, гаспадарыць Надзея Яноўская, апошняя з калісьці слаўнага і магутнага шляхецкага роду.

Беларэцкі становіцца сведкам многіх фантастычных і незвычайных здарэнняў. А справа ў тым, што далёкі продак Надзеі, Раман Яноўскі звабіў караля Стаха на паляванне, дзе вераломна яго забіў. Паміраючы, кароль Стах накладае праклён на Рамана і прадракае роду забойцы помсту да дванаццатага калена.

З таго часу па гіблай дрыгве маўкліва ляцяць коні ў ноч. Гэта дзікае паляванне караля Стаха гойсае па балоце, наводзячы жах па ўсім наваколлі, і гатовае ўтаптаць у багну любога, хто стане на ягоным шляху.

 

 

 

А яшчэ, начамі па старасвецкім доме Яноўскіх блукаюць Малы Чалавек Балотных Ялін і Блакітная Жанчына – прадвеснікі смерці. Ці зможа Беларэцкі дапамагчы Надзеі пазбегнуць няшчасцяў, ці зможа засцерагчы яе ад кашмарных зданяў?

Чытка па творы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча дазволіць вам далучыцца да містычных прыгод герояў аповесці. Захапляльны дэтэктыўны сюжет і кранальная гісторыя кахання на сцэне Брэсцкага акадэмічнага тэатра.

У ролях: Міхаіл Ільіч, Таццяна Васількова, Ала Омесь, Вячаслаў Цыцкоўскі, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Сяргей Пяткевіч, Яўгеній Багамолаў, Іван Гізмант, Дзмітрый Бацюк, Алег Бузук.                                    

Узроставая катэгорыя: 12+

Прэм’ера: люты 2024

 

 


 

 

СПЕКТАКЛЬ В АФИШЕ МАРТА

 

13 и 22 марта, 19.00, Малый зал БАТД (ул. Ленина, 21)

Цена билетов: 12 рублей

Билеты в кассе театра (вт-сб: 13.00-20.00, вс: 14.00-19.00, пн - выходной) и у распространителей

Тел. для справок: 34-26-57, 34-26-62, +375 29 530-99-39

 

 


 

 

Репертуар Брестского академического театра драмы

Вся афиша Бреста