Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
Брэст: на бульвары Шаўчэнкі ўпаў матацыкліст

 

Cымон БАЙ для TOMIN.BY

На бульвары Шаўчэнкі ўпаў матацыкліст. Яго завезлі ў бальніцу з падазрэннямі на пераломы.

 

Брэст: на бульвары Шаўчэнкі ўпаў матацыкліст

 

Чалавек не даехаў да паварота якіх 20 метраў. Сведкі кажуць, яго падрэзаў невядомы аўтамабіль.

 

Брэст: на бульвары Шаўчэнкі ўпаў матацыкліст

 

Версія выдае на праўду, бо бачна, як матацыкліст  раптам выехаў на бардзюр злева, стукнуўся аб жалезную агароджу і вылецеў ужо ў падзенні назад на сваю паваротную паласу.

Жалезная агароджа крыху зрушана, у магутным матацыкле збітыя дугі бяспекі і паабляталі такія-сякія дробныя дэталі.

 

Брэст: на бульвары Шаўчэнкі ўпаў матацыкліст

 

Інспектары ДАІ правяраюць як прапанаваную версію, так і надта верагодную версію перавышэння хуткасці. А яе тут сама рэалізаваў нейкі вар’ят на матацыкле, які з разгону праехаўся перад Клімуком з боку Кобрынскага моста на заднім коле.

 

Брэст: на бульвары Шаўчэнкі ўпаў матацыкліст

 

Што і казаць, вялікая спакуса, калі пад табой магутны рухавік, а на тваіх плячах пустая галава.

Навошта нам гэта ў горадзе? Каб дзеўкі бачылі? Дык яны і ўздоўж знака, які абазначае мяжу горада, стаяць. І далей па трасе гуляюць. Едзьце за горад і нагружайце там пустую, улучна з вамі, прастору дэцыбеламі і небяспекай.

 

Брэст: на бульвары Шаўчэнкі ўпаў матацыкліст

 

Застаецца нагадаць, што гадоў з 5 таму назад адзін нецярплівы-нешчаслівы так разагнаўся, што пры падзенні яму адарвала нагу.  Памёр ад болевага шоку і страты крыві.