
Высокахуткасныя электрычкi напрамкам Брэст-Мінск будуць прыпыняцца ў Аранчыцах з 27 кастрычнiка. Аб гэтым паведамляюць «Раённыя буднi». Выданне атрымала адказ на свой лiст за подпісам першага намесніка міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Я.В. Рагачова.
"З 27 кастрычніка 2013 г. у некаторых краінах пераводзіцца стрэлка гадзінніка на 1 гадзіну назад, у сувязі з чым Беларускай чыгункай адкарэтаваны графік руху цягнікоў. З гэтага часу для цягнікоў рэгіянальных ліній бізнэс-класа №832/831, №834/833, №836/835 Брэст-Баранавічы-Брэст уведзены прыпынак на станцыі Аранчыцы”, - удакладняе Я.В. Рагачоў.

