![]() |
Сымон БАЙ для TOMIN.BY
Кіроўцы грамадскага транспарту ў Брэсце бяруць дадаткова да кошту талона ўжо 300 рублёў.
Раней розніца кошту талона ў кіроўцы і ў пункце продажу складала 100 рублёў. Прыкладам, калі талон каштаваў 1700 рублёў, то ў кіроўцы ён каштаваў 1800 рублёў.
На сёння адзін талон у пункце продажу каштуе 2 тысячы 700 рублёў. А з кабіны транспартнага сродка вам яго прададуць за 3 тысячы рублёў. Такім чынам, розніца коштаў узрасла ўтрая.
Так ездзім з 1-га снежня.

Ужо некалькі гадоў тралейбусны і аўтобусны паркі Брэста шукаюць праз біржу працы дзясяткі кіроўцаў. На сёння нестае 19 кіроўцаў тралейбуса і 18 кіроўцаў аўтобуса.

Трайное перавышэнне ранейшай розніцы ў кошце талона ў кіроўцы і ў шапіку пасажыры звязваюць з жаданнем адміністрацыі транспартных прадпрыемстваў прастымуляваць кіроўцаў матэрыяльна, паколькі іншым спосабам падвысіць ім зарплату ўжо не атрымліваецца.
Фактычна, гарадскія тралейбусы і аўтобусы часткова ператвараюцца ў прыватныя таксоўкі, толькі без падаткаабкладання…




