![]() |
У Брэсце спрабуюць здабыць грошы за праезд у аўтобусе хамскімі наклейкамі.
Налепкі
У аднам з гарадскіх аўтобусаў адразу кінуўся ў вочы стракаты блок наклеек на перагародцы паміж салонам і месцам кіроўцы.
Чытаю і вачам не веру. “Что погрузили, то и везу”. Гэта я, выходіць. Хто мяне пагрузіў? Тым не менш, вязуць як дровы. У пацверджанне на наклейцы складзены штабель бярвенняў.
“Кто хлопнет дверью, станет льготником”. А з гэтым выпладам гапаты што рабіць, думаю.
Ніжэй пайшло больш уцямнае. Зразумеў хаця б, што скіраванае на “зайцаў”. Хіба, спроба апусціцца да іх узроўню і гаварыць на іхняй мове.
“Зайцев не возим, дед Мазай едет сзади”. “Несколько минут страха – и ты дома”.

Далей зноў у тым сама стылі, толькі скіраванае на смеццяроў:
“Просьба семечки, орехи, бананы употреблять с кожурой, напитки с бутылками, конфеты с фантиками”.
Знізу інфармацыйнага блока вісела налепка па-беларуску пра тое, што “аптэчка і вогнетушыцель у вадзіцеля”, а таксама беларускамоўны заклік своечасова аплачваць праезд. Інфармацыя пра аптэчку і вогнетушыцель прадубляваная зверху па-расійску.
Толькі цьмяна прасвечваецца праз шыбу налепленае з боку кіроўцы папярэджанне: “Оскорбление водителя влечет административную ответственность в соответствии со ст.93 КоАП”.
У адным кароткім радку аж два словы з асновай “ОТВЕТ”! Дый яшчэ падмацаваныя вядомай тырадай па ўнутраным дынаміку “…будзеце ўнесеныя ў банк дадзеных…”
Хто каго абразіў
Маё першае ўражанне было ўсё-такі, што гэта я за свае грошы стаў аб’ектам хамскіх практыкаванняў. Бо яны, ці бачыш ты, “уласьць”, “гасударсцвенны аўтапарк”, ім у сваім аўтобусе ўсё можна. І ці не варта мне абаперціся на КоАП у двайным памеры (бо за свае грошы і яшчэ маеш такое).
Таксама я супраць рэкламы. Яна прыносіць аўтапарку грошы коштам слыху і нерваў пасажыраў.
Густаўшчына
Лічу гэтыя налепкі з’явай запарогавай. Нават хай сабе налепкі зрабіў сам кіроўца аўтобуса: а ці быў рэдактар у гэтых налепак? Ці ён спецыяліст у псіхалогіі?
Мне асабіста падабаецца налепка “Вошел? Уселся? Рассчитайся!”
Рэшта не. Бо хамскія...




