Расписание движения транспорта в Бресте Афиша Бреста
 

 

 
10
апр 2013

Дзяржаўтаінспекцыя штрафуе нават тых, хто паркуецца не насупраць расійскага Генконсульства ў Брэсце

 

Дзяржаўтаінспекцыя штрафуе нават тых, хто паркуецца не насупраць расійскага Генконсульства ў Брэсце

 

Сымон БАЙ для TOMIN.BY

Гэтая з’ява днямі была заўважаная і зафіксаваная на фота. На рагу вуліц Камсамольская і Пушкінская стаяў афіцэр ДАІ, счытваў і запісваў нумары аўто, прыпаркаваных з боку кінатэатра, тэлефанаваў на мабільнік уладальнікаў і прапаноўваў прыбраць транспартныя сродкі.

На пытанне, ці атрымаюць кіроўцы штраф, афіцэр сказаў, што не выключае такога. З інтанацыі вынікала: штрафы будуць.

 

Дзяржаўтаінспекцыя штрафуе нават тых, хто паркуецца не насупраць расійскага Генконсульства ў Брэсце

 

TOMIN.BY ужо неаднаразова пісаў пра забарону паркавацца НАСУПРАЦЬ расійскага дыппрадстаўніцтва.  

Нагадаем: дзеля гэтага з боку былога гаркама КПСС, дзе яно месціцца, пастаўлены знак “спыненне і стаянка забароненыя”.

 

Дзяржаўтаінспекцыя штрафуе нават тых, хто паркуецца не насупраць расійскага Генконсульства ў Брэсце

 

З боку кінатэатра “Мір” перад заездам на яго гаспадарчы перыметр таксама стаіць знак “спыненне і стаянка забароненыя”.  Ён няйначай таксама забараняе стаянку аўто насупраць расійскага Генконсульства. Па-першае, такая логіка сітуацыі. Па-другое, заезд перад знакам блакіруецца ланцугом, а насупраць яго вісіць знак забароны заезду (у народзе “цэгла”).

Дзіўным чынам, афіцэр ДАІ прымяняў санкцыі супраць аўтамабіляў, якія стаялі пасля выезду са ШТАТНАЙ паркоўкі на ўнутраным двары паміж кінатэатрам “Мір” і фабрыкай “Надзея”.  Адзін за адным подбегам з’яўляліся ўладальнікі і хуценька адганялі свае аўтамабілі.

А вось аўтамабілі насупраць расійскага Генконсульства працягвалі там знаходзіцца. Нумары на іх былі звычайныя.

 

Дзяржаўтаінспекцыя штрафуе нават тых, хто паркуецца не насупраць расійскага Генконсульства ў Брэсце